english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 2. 14 студзеня 2005 г.

ЧЭМПІЁН КРАІНЫ Ў РЭЖЫМЕ ONLINE

Чэмпіён краіны ў рэжыме online Андрэй Малюш, якога летась праз інтрыгі не ўзялі на сусьветную шахматную алімпіяду, зладзіў перад Калядамі на сайце "Беларускія шахматы" прэс-канфэрэнцыю.

Пытаньняў да прапаршчыка міліцыі было шмат - як шахматных, так і жыцьцёвых. Пры канцы прэс-канфэрэнцыі А. Малюш выклаў свае прапановы да нечарговага зьезду фэдэрацыі шахмат (пройдзе 29 студзеня) ды падзяліўся ідэяй аб зборы сродкаў на буклет пра ўсіх, цягам 70 гадоў, чэмпіёнаў Беларусі па шахматах.

Ад віртуальнай прэс-канферэнцыі выйграў і сайт bychess.info, які на працягу двух год на ўласныя сродкі падтрымлівае малады праграміст з Горадні, выпускнік БДУ Павал Макевіч.

ВР

Некаторыя пытаньні і адказы з форуму "Беларускіх шахмат":

- Хто найбольш небясьпечны праціўнік у фінале?
- На жаль, склад Вышэйшай лігі яшчэ ня вызначаны. Зь Першай лігі наймацнейшы - Юра Ціханаў.

- Хто мае найбольш рэальныя шанцы стаць новым чэмпіёнам?
- Кожны з гросмайстраў і Андрэй Жыгалка будуць змагацца за чэмпіёнства. А шанцы перад першым турам ва ўсіх роўныя.

- Ці згодны Вы ў будучыні стаць рэклямным абліччам беларускіх шахмат?
- Звычайна рэклямнае аблічча - дзяўчына. Цяперашняя чэмпіёнка РБ да 20 гадоў - вельмі сымпатычная. Дый удзельніца алімпійскай каманды Беларусі Аня Шарэвіч ужо мае здымкі, якія так і просяцца на вокладку часопіса.


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Ю. Ціханаў - А. Малюш. Менск, 2004. Ход белых.

Чорныя адсталі ў разьвіцьці, іх фігуры заціснуты на апошніх лініях…



форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть