|
"Наша Ніва", № 5. 4 лютага 2005 г.
ХВАЛА ДЭБЮТНАЙ ПІЛЬНАСЬЦІ
Стэрэатыпнае мысьленьне - біч шмат якіх сучасных шахматыстаў. Асабліва тых, хто гуляе пераважна ў бліц. У каралеўскім гамбіце ёсьць варыянт, які называецца "контргамбіт Фалькбэера": 1. e4 e5 2. f4 d5 3. ed e4, і белыя найчасьцей выбіраюць працяг 4. d3 з узаемнымі шанцамі. А што калі зрабіць аналягічныя хады ў сымэтрычным варыянце фэрзевага контрагамбіту? Паспрабуем: 1. d4 d5 2. c4 e5 3. de d4 4. e3?! Тут чорныя маюць адказ 4…Сb4+, і на 5. Сd2 de 6. Cb4 ef+ 7. Kpe2 не мяняюцца фэрзямі (7…fgФ? 8. Фd8+), а зусім нечакана бяруць каня з шахам: 7…fgK+!, выйграючы, як мінімум, фігуру.
Ход белых.
Так скончылася барацьба двух бліцораў у адным зь нядаўніх таварыскіх спаборніцтваў у менскім шахматным клюбе "Вясьнянка". Толькі пасьля ўзяцьця на g1 правадыр белых, спалоханы зьяўленьнем трэцяга чорнага каня, успомніў, што сустракаў гэты пасткавы варыянт у кнізе Ройзмана "444 каралі", ды зроблены ход за хвост ня зловіш... Увазе чытачоў прапануецца яшчэ адна павучальная мініятура ад чэмпіёна Менску, дзе пастку паставілі белыя, а чорныя ў яе ўлезьлі.
Аляўдзін - Калацько, 2001 г. Абарона Кара-Кан.
1. e4 c6 2. d4 d5 3. Kc3 de 4. Ke4 Kd7 5. Фе2 e6 (унікаючы вядомай пасткі 5…Kgf6?? 6. Kd6X!) 6. Kf3 Kgf6 7. Keg5.
Ход чорных.
7…Ce7? (Пасьля абавязковага 7…h6 белыя мусілі задумацца аб ураўнаваньні гульні.) 8. Kf7! Kpf7 9. Kg5+ Kpe8 (як могуць пераканацца чытачы, гэтае адступленьне ёсьць найменшым ліхам) 10. Ke6 Фb6 11. Kg7+ Kpf7 12. Фe6+ Kpg7 13. Фe7+ Kpg8 14. Cc4+ Kd5 15. Ch6 (прасьцей 15. Фe6+ Kpg7 16. Ch6X), і чорныя атрымалі мат: 15…Фd4 16. Фe6X.
Заўвагі М. Аляўдзіна.
ВР
|