english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 6. 11 лютага 2005 г.

У ЧАКАНЬНІ "БЕЛАРУСЬ ОЎПЭН"

У студзені ў Беларусі звычайна праходзяць розныя дзіцячыя ці рэгіянальныя спаборніцтвы. Гэтым разам адбыліся чэмпіянаты Менску сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 год, дзе перамаглі Алег Мядзведзеў і Мікіта Кісель, Александрына Пракапук і Оля Іванова. У Магілёве быў праведзены турнір з нормай кандыдата ў майстры. Першае месца заваявала 16-гадовая Жэня Савушкіна, якая, нягледзячы на юны ўзрост, уварвалася ў эліту жаночых шахмат.

Прайшоў таксама адбор на нечарговы зьезд Беларускай фэдэрацыі шахмат, якая налічвае пад 800 сяброў і складаецца пераважна са сталічнай і абласной суполак. Асобна існуюць абласныя фэдэрацыі ў Віцебску, Горадні, Берасьці, суполкі шахматыстаў-інвалідаў. Сярод апошніх найбольш вядомы "Шанец" на чале з харызматычным Ўладзіславам Дубком і ягоным намесьнікам, трохразовым алімпійскім чэмпіёнам у веславаньні Ўладзімерам Парфяновічам.

На канфэрэнцыі БФШ ў верасьні 2003 г. дэлегаты аднагалосна абралі старшынём бізнэсоўца Канстанціна Іванова з "Інаўтамаркету". Ён паспрыяў паездцы жаночай каманды на алімпіяду ў Гішпанію, аднак правесьці прадстаўнічы шахматны турнір у Менску ня здолеў. Праз год, восеньню, Іваноў напісаў заяву аб адстаўцы, заяўляючы, што цяжка з прычыны бізнэсу займацца як сьлед справамі фэдэрацыі. Пачалася падрыхтоўка да справаздачна-выбарнага зьезду, які меўся адбыцца пры канцы студзеня, аднак літаральна за пару тыдняў да форуму К. Іваноў дэзавуіраваў заяву аб сваёй адстаўцы. Зьезд быў заменены на пашыранае пасяджэньне выканкаму арганізацыі. Іваноў заявіў аб правядзеньні сёлета Адкрытага чэмпіянату Беларусі з удзелам "зорак". Оўпэн-турнір у Менску з прызавым фондам у некалькі тысяч даляраў заплянаваны на чэрвень-ліпень 2005 г. На фэст будуць запрошаны гросмайстры з Малдовы ды Азэрбайджану - краін, якія ўваходзяць зь Беларусьсю ў адну зону сусьветнай фэдэрацыі шахмат.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Напалеон - Бэртран, востраў Сьвятой Алены, 1816.
Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть