english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 14. 15 красавіка 2005 г.

САМАВІТАЯ ЎНІВЭРСІЯДА

7 красавіка ў шахклюбе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту не адзін наведнік спатыкнуўся аб чароды ўмела спакаваных торбаў. На апошні тур чэмпіянату краіны сярод ВНУ студэнты, магістранты й асьпіранты, што мусілі ехаць дахаты, як заведзена, прыхапілі свае транты.

У сёлетнім першынстве згуляла рэкордная колькасьць каманд (19), якія прадстаўлялі ўсе абласныя цэнтры, акрамя Віцебску. Затое сваю каманду - з міжнародным майстрам Віталем Цецеравым на чале - выставіў Полацкі ўнівэрсытэт. Летась на ўнівэрсіядзе дружныя палачане заваявалі "золата", сёлета - "серабро". Дык і склад турніру стаў мацнейшым; так, за ўніверсытэт фізкультуры выступілі Сяргей Азараў і Андрэй Жыгалка, за БНТУ - Мікіта Маёраў. У берасьцейцаў на першай дошцы красавалася чэмпіёнка краіны Ганна Шарэвіч, на чые худзенькія плечы выпаў і капітанскі цяжар. Паводле агульнага правіла, студэнткі гулялі на апошняй дошцы.

Лёс першых месцаў вырашыўся ў драматычнай партыі паміж лідэрам зборнай БДЭУ Міхаілам Гінзбургам і Сяргеем Азаравым з унівэрсытэту фізвыхаваньня. Гэтых сябрукоў-"вясьнянкаўцаў" абкружыла шчыльная сьцяна разявакаў. Хтосьці зь няўдалых гледачоў зьбіраўся ўжо бегчы па драбіны, калі Азараў здаўся - упершыню ў турніры. М. Гінзбург, не прайграўшы ні разу, узяў першае месца на першай дошцы, а каманда БДУФК адкацілася на трэцяе месца. Выйгралі першынство гаспадары пляцоўкі - зборная БНТУ, якую трэніруе Віталь Карніловіч. Нечаканкай стаўся посьпех навічкоў - каманды Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту (4-е месца). Яўнымі аўтсайдэрамі выглядалі курсанты Вайсковай акадэміі, што прадулі ўсе матчы.

На асабістых чэмпіянатах краіны ў паветры заўжды адчуваецца напружаньне і "ажыятаж" (дзякуй за слоўца "Спортивной панораме"). Атмасфэра ў БНТУ, нягледзячы на цісканіну, была зусім іншай, разьняволенай. Мажліва, і таму, што прызы ў матэрыяльным вымярэньні цяжка назваць дужа каштоўнымі: кубак ды граматы ад фармальнага апекуна - Міністэрства адукацыі, усё тыя ж дарожныя сумкі ад непасрэдных арганізатараў. Ініцыятыва аднаўленьня штогадовых унівэрсыяд ішла ў другой палове 1990-х "зьнізу", ад трэнэраў зь менскіх ВНУ. Цяпер Анатоль Аліпаў - скарбнік Беларускай фэдэрацыі шахмат, галоўны судзьдзя турніру - шкадуе, што яго суполка мала ўвагі надае разьвіцьцю гульні ў навучэнскім асяродзьдзі. "Студэнты - эліта нашага грамадзтва, - кажа ён, - а шахматы - найлепшы пробны камень для мазгоў эліты, недарагі від спорту".

Налета арганізатарам карціць павялічыць лік гульцоў у кожнай камандзе з чатырох да шасьці, аддаўшы дзьве дошкі прыгожаму полу. Ідэя файная, адно што масавасьць пацягне зьніжэньне якасьці партый. Яшчэ важна, каб каманда-пераможца мела пэрспэктывы ўдзелу ў замежных спаборніцтвах. Аднак жа ніхто пакуль не гатовы фінансаваць ваяжы беларускіх шахматыстаў на сусьветную ці эўрапейскую ўнівэрсіяды.

Вольф Рубінчык

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


М. Гінзбург (кмс, БДЭУ) - С. Азараў (мг, БДУФК).
Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...