english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 15. 22 красавіка 2005 г.

ЭТУД, УТВОРАНЫ З НУЛЯ

Кампутарны век агаліў шахматы: фінальныя сюжэты накшталт "тура і слон супраць туры", "ферзь супраць двух сланоў" прааналізаваны на сто хадоў наперад. Дык ці ёсьць тады сюрпрызы ў эндшпілі "белы кароль зь пешкай супраць чорнага караля зь пешкай"? Ёсьць - даводзіць Яўген Дзьвізаў - кампазытар, чые этуды трапляюць у аргентынскія энцыкляпедыі. Праўда, першая пазыцыя лёгка паддаецца рашэньню (гл. дыяграму).

Дыяграма

Я. Дзьвізаў, 2004. Да 50-годзьдзя А. Трусава.
1) Дыяграма - белыя пачынаюць і выйграюць;
2) п. d4 на f4 - чорныя робяць нічыю;
3) п. d4 на g4 - чорныя робяць нічыю;
4) п. d4 на h4 - чорныя робяць нічыю;
5) п. d4 на d5 - чорныя пачынаюць і робяць нічыю.

Як выйграваць белым? Няйначай, ходам 1. b5+ і на 1…Kpa5 2. b6 d3 3. b7 d2 4. b8Ф d1Ф мат ставіцца на b5, a на 1…Kpa7 2. Kpc7 (ясная рэч, не 2. b6+?? Kpb8 і белыя прайграюць) 2…d3 3. b6+ Kpa6 4. b7 d2 5. b8Ф d1Ф - на b6. Цікавейшыя за сам мініэтуд яго варыянты-"блізьняты". Так, пры чорнай пешцы, перастаўленай на f4, нічыя дасягаецца толькі адным шляхам: 1. b5+ Kpa5! (не 1…Kpa7? 2. Kpc7) 2. b6 f3 3. b7 f2 4. b8Ф f1Ф - і поле b5 абаронена. Пры пешцы на g4 нічыёй пасьля 1. b5+ чорныя дабіваюцца, якраз адышоўшы назад: 1…Kpa7! - працяг рэкамендуем пралічыць самастойна. Але ж пры пешцы на h4 адступленьне каралём 1…Kpa7? вядзе да паразы: 2. Kpc7 h3 3. b6+ Kpa6 4. b7 h2 5. b8Ф h1Ф 6. Фb6X! Ураўноўвае гульню толькі 1…Kpa5! 2. b6 h3 3. b7 h2 4. b8Ф h1Ф+!

У апошнім "блізьняці" няможна варушыць пешку 1…d4?, што дае пазыцыю на дыяграме - як высьветлена, выйгрышную для белых. Застаецца адзіны, але дастатковы ход 1…Kpa7! і на 2. Kpc7! (2. b5 Kpb8 3. Kpd5 Kpb7=) будзе 2…Kpa6! Калі белым ня маніцца здаць партыю, яны мусяць вярнуцца каралём на c6 з магчымым паўторам хадоў. Прыём, карысны i для шахматыстаў-практыкаў.

Жлобінец Дзьвізаў, трэнер па плаваньні, складае этуды сарака гадоў. Згадаем хаця б яго шахматна-літаратурную "Пагоню" пачатку 1990-х, дзе тры кані, праносячыся "ў белай пене", прыпіраюць да сьценкі чорнага караля і фэрзя. Новы твор прысьвечаны 50-годзьдзю Алега Трусава: кожны зь пяці варыянтаў, паводле аўтарскай задумы, сымбалізуе дзесяцігодзьдзе жыцьця старшыні ТБМ.

ВР


форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть