english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 16. 29 красавіка 2005 г.

ГЕНІЙ, БЛАЗАН, ЛІХАДЗЕЙ

Японскія паліцыянты выпусьцілі 62-гадовага Робэрта Фішэра з турмы, дзе ён адседзеў каля году. Экс-чэмпіён сьвету па шахматах пасьпяхова дабраўся да Ісьляндыі - краіны, альтынг якой адмыслова прагаласаваў за наданьне яму грамадзянства. Шахматы - важная часткай традыцыйнай культуры нашчадкаў вікінгаў, да таго ж славуты матч 1972 г. паміж Фішэрам і Спаскім праходзіў менавіта ў Рэйк'явіку. Амэрыканцы, што настойвалі на экстрадыцыі бунтоўнага барадача, асталіся з носам. Тым ня менш, падазрэньні зь яго ня зьнятыя: занадта ўжо дэманстратыўна парушаў ён маральныя і юрыдычныя нормы, прынятыя ня толькі на яго былой радзіме.

Міжнародная мітусьня вакол Фішэра ўзьняла адвечныя пытаньні: ці сумяшчальныя геній і ліхадзейства? Ці льга ўсё дараваць чалавеку, які папулярызаваў шахматы, як ніхто іншы? Апроч таго, якую ацэнку можна даць амэрыканскім спэцслужбам, якія калісьці памясьцілі "пад каўпак" маці будучага генія? Магчыма, карані пэўных учынкаў Робэрта Дж. Фішэра тояцца якраз у траўме, перажытай у дзяцінстве, падчас макартысцкага "паляваньня на ведзьмаў"…

Як бы рэагавалі нашыя людзі шахмат, калі б Фішэр пераехаў у Беларусь - самую антыамэрыканскую краіну рэгіёну? Вось некаторыя меркаваньні:

Уладзімір Літвін і Станіслаў Альховік, аматары шахмат са Слоніму:
- Па праўдзе, куды глядзела наша кіраўніцтва? Фішэру трэба было надаць беларускае грамадзянства, і ў нашым шахматным жыцьці справы пайшлі б угору! У Ісьляндыі і так замнога гросмайстраў - цэлы тузін на дзьвесьце тысяч чалавек, а ў Беларусі моцных шахматыстаў мала.

Сяргей Карчыцкі, чэмпіён краіны па сёгі:
- Думаю, што Ісьляндыя мела рацыю, запрасіўшы Фішэра да сябе. Што да яго пераезду ў Беларусь - гэта было б цікава…

Уладзімір Гінзбург, выканаўчы дырэктар Беларускай фэдэрацыі шахмат:
- Фішэр - таленавіты, але, падобна, хворы чалавек. Такому трэба забясьпечыць нармальныя ўмовы для жыцьця. Ну няхай бы ён жыў у Менску, выступаў на першай дошцы за наш клюб "Вясьнянка"…

Тацяна Бондар, майстарка ФІДЭ, віцэ-чэмпіёнка Беларусі:
- Думаю, ён сам бы да нас не прыехаў.

Бальшыня апытаных, як і чакалася, пагадзілася б на іміграцыю Фішэра ў Беларусь. Варыянт не выглядае абсурдным: чым шахматыст горшы ад хакейнага трэнэра Глена Хэнлана? Дый за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў сучаснай Беларусі амаль не перасьледуюць. Кажуць, швайцарскі гісторык-рэвізіяніст Юрген Граф, асуджаны ў сваёй краіне, знайшоў сабе прытулак у Менску.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Б. Спаскі - Р. Фішэр, Рэйк'явік, 1972. Ход чорных.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...