english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Anand,V - Tiviakov,S 1/2


КАІСА

"Наша Ніва", № 17. 4 траўня 2005 г.

Рэха ўнівэрсіяды

Імпрэза ў БНТУ завяршылася амаль месяц таму, але кругі ад яе разыходзяцца дагэтуль. Напрыклад, адзін з лідэраў наваполацкіх шахматыстаў даслаў нам прыгожа выйграную і не бяз гумару пракаментаваную партыю. Цікава, што правіла, згодна зь якім студэнты лепш гуляюць на сваім полі, спрацавала за межамі Беларусі: ва ўкраінскай унівэрсіядзе, што праходзіла ў Львове пры канцы сакавіка, таксама перамаглі гаспадары. За львоўцаў на першай дошцы гуляў чэмпіён Украіны Андрэй Валакіцін. Напрошваецца таварыскі матч паміж найлепшымі камандамі дзвюх краін.

Надоечы беларускія шахматысты выехалі ў Харкаў - на т.зв. "Кубак рэктара". Але пра кубак іншым разам. Цяпер - абяцаны пэрл ад магістранта Полацкага дзяржунівэрсытэту, машынабудаўніка, безь пяці хвілін майстра спорту.

ВР

А. Лукашок (ПДУ) - А. Голуб (БДЭУ). Менск, 2005

1. Кf3 Кf6 2. g3 g6 3. Сg2 Сg7 4. 0-0 0-0 5. c4 c6 6. d4 d5 7. b3 Сf5 8. Сb2 Сe4 9. Кbd2 Кbd7 10. Кe4 Кe4 11. Фc2 e6 12. e3 Фc7 13. Tac1 Tac8 14. Tfd1 f5 15. Кe1 Фb8 16. Кd3 Тfe8 17. a4 b6 18. Фe2 Фb7 19. Тc2 Сf8 20. Тdc1 a6 21. Кf4 Kрf7 22. Кe6?!? (клічнік за ідэю, а два пытальнікі - за тое, што ідэя была няслушна рэалізаваная.) 22…Тe6?? (Кожны разраднік, падумаўшы, адцеміць, што не турой трэ было біць адчайнага скакуна... Абодва супернікі "зяўнулі" ход, які "складана" было знайсьці, - відаць, знаходзіліся пад гіпнозам ад уражальнай ахвяры. Дарэчы, мне за партыяй здалося, што пасьля 22...Крe6 23. сd+ чорныя павінны ўзяць пешку каралём, на што я прыкінуў у галаве парачку-другую пекных варыянтаў. Тыя ж варыянты, напэўна, разлічыў і мой партнэр.). 23. cd Тd6 24. f3 Кef6 25. e4?! (Мацней 25. dc Тdc6 26. Тc6 Тc6 27. Тc6 Фc6 28. Фa6 з пэрспэктыўнай пазыцыяй.) 25...Кd5 (25...Сh6 вымушала да разьменаў і стабілізацыі цэнтру, аднак і цяпер партнэры пасьпяхова выпусьцілі гэты працяг з поля зроку.) 26. ed c5 27. f4 Тe8 (гл. дыяграму) 28. Фe6+ (вось Яно, тое, дзеля чаго каментавалася гэта партыя. Проста, але густоўна…) 28…Тee6 29. de+ Kрe6 30. Сb7. 1-0. (Заўвагі кандыдата ў майстры спорту А. Лукашка.)


Дыяграма



форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Вы не поверите, как далеко двинулась шахматная мысль.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...