english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 21. 3 чэрвеня г.

Прададзены гонар, або карупцыя ў шахматах

Гартаючы старонкі сайту "Беларускія шахматы", натрапіў на допіс пра ліпавыя шахматныя спаборніцтвы з загадзя вызначаным фіналам. Яны ладзяцца, каб даць камусьці магчымасьць падвысіць рэйтынг альбо набыць міжнароднае званьне. Аўтар сайту спасылаўся на сёлетні турнір ва Ўкраіне, прысьвечаны памяці герояў Чарнобылю, які абярнуўся скандалам: шахматысты, чые імёны былі аблудна скарыстаны ў справаздачах для ФІДЭ, урэшце абверглі зьвесткі аб сваім удзеле ў спаборніцтве. Вялікі спорт поўніцца скандаламі, і "каралеўская гульня" ня стала выняткам.

Падзеі ва Ўкраіне - адно знак часу. Не сакрэт, што лёзунг Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі "Мы ўсе - адна сям'я" страціў колішні бляск. Мажліва, якраз зь віны тых шахматыстаў і шахматных чыноўнікаў, што прыкрываюцца аўтарытэтам "сям'і", жывучы паводле ўласных "паняцьцяў". Напрыклад, пазалетась грузінскі гросмайстар Азмайпарашвілі з дазволу партнэра вярнуў ход назад і выйграў партыю, стаўшы чэмпіёнам Эўропы. Ці дазволілі б яму судзьдзі так груба парушыць Кодэкс, каб ён не займаў пасады віцэ-прэзыдэнта ФІДЭ?

У Беларусі пра скандальныя вяртаньні хадоў не чуваць. Праўда, яшчэ з савецкіх часоў практыкуецца гульня падстаўных асоб у спаборніцтвах мясцовага ўзроўню, у прыватнасьці, калі апошнія арганізуюць дзеля "птушачкі". Карэспандэнту "НН" - кандыдату ў майстры - у кастрычніку 2003 г. спадарыня са спорткамітэту прапаноўвала згуляць у першынстве N-скага раёну сталіцы пад чужым прозьвішчам. Аргумэнт высоўваўся жалезны: "усе так робяць". У красавіку пад Радашкавічамі ладзілася міжунівэрсытэцкая спартакіяда (ня блытаць з агледжанай у "НН" унівэрсіядай), дзе адна з камандаў заявіла ўдзельніка, які ня меў адносінаў да ВНУ. Пільным гульцам з БДУ ўдалося выкрыць падман і вынікі гора-шахматыста былі ануляваны.

15 гадоў таму ў Маскве да майго таварыша па беларускай дэлегацыі падышоў упэўнены чалавек з Каўказу і, не саромеючыся, паабяцаў немалую на той час суму, абы мянчук прайграў ягонаму сыну. Мікалай Аляўдзін, чэмпіён Менску 2003 і 2005 (майстар ФІДЭ, рэйтынг ЭЛА 2347), сьведчыць, што аналягічная сытуацыя здарылася зь ім летась, на мэмарыяле Верасава. Удзельнік - малады хлопец - прапаноўваў здаць партыю за грошы без пасрэднікаў. Аляўдзін адмовіўся і партыю выйграў.

Паводле М. Аляўдзіна, праблема неспартовых паводзінаў, фальсыфікацый вынікаў і выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу даволі вострая для беларускіх шахмат. Ён назваў пару прозьвішчаў, якія, на яго думку, "купілі" сабе званьні: "Усе пра іх ведаюць, але ніхто наўпрост пра штучныя пройгрышы ці пра "ліпавыя" турніры ня скажа. Можа, і ня варта выкрываць махляроў. Згуляеш з чалавекам, які "купіў" сабе рэйтынг, ён пакажа сваю сапраўдную сілу, і яго рэйтынг да цябе пяройдзе".

"У мяне такіх праблем няма", - адказаў заслужаны майстар спорту Сяргей Азараў на пытаньне пра карупцыю ў шахматах. У той жа час ён не адмаўляе, што ў апошніх турах адказных спаборніцтваў супернікі "праз стому" нярэдка расьпісваюць нічыі.

Анатоль Аліпаў, судзьдзя нацыянальнай катэгорыі, старшы трэнэр СДЮШАР-11, існаваньня "ліпавых" партый і рэйтынгаў не аспрэчвае: "Так, бывае, што шахматысты імітуюць барацьбу ці ўхіляюцца ад барацьбы, - у сям'і не бяз вырадка. Але даказаць нейкую фальсыфікацыю вельмі цяжка. Вунь Віктар Купрэйчык нядаўна ўзьняў пытаньне: ці правільна набыў званьне спадар Л.? У фэдэрацыі паглядзелі табліцы турніру, падпісаныя паважанымі расейскімі судзьдзямі, і пакінулі Л. у спакоі".

Удзельнік сёлетняй Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі Павал Ламака (кандыдат у майстры спорту, ЭЛА 2409) лічыць, што сумнеўныя турніры ладзяцца скрозь і ўсюды, і змагацца зь імі няма карысьці. "Каб меў грошы, я і сам бы "купіў" гросмайстарскае званьне ў Крыме або расейскім Арле".

Уладзімер Сычоў, былы старшыня падкамісіі па кампазыцыі пры Беларускай фэдэрацыі шахмат, распавёў пра тое, як гады тры таму зацьвярджалася званьне спадара М. Пры падачы дакументаў у міністэрства віза старшыні была… мякка кажучы, зроблена чужымі рукамі. Справа выйшла наверх, аднак яе не раздулі, бо, як гаварылася на пасяджэньні выканкаму з удзелам Сычова, "нам не патрэбныя звады". М. захаваў сваё званьне.

Выканаўчы дырэктар Беларускай фэдэрацыі шахмат Уладзімер Гінзбург кажа, што ня ведае пра спробы шахматыстаў купіць сабе тытулы, а калі штосьці і было, дык быльлём парасло. Сп. Гінзбургу пярэчыць яго калега па "Вясьнянцы" Руслана Мачалава, трэнэрка са шматгадовым стажам: "У шахматах Беларусі цяпер дужа многа бруду - як ніколі".

Міністэрства спорту і турызму на карупцыйныя зьявы пазірае праз пальцы, бо і самі шахматысты часьцяком ня бачаць вялікага ліха ў "прададзеных" партыях ды рэйтынгах. Дык ці трэба ламаць дзіды? Мяркую, што трэба. Пацярпелымі праз хітрыкі дзялкоў аказваюцца аматары шахмат, якія ахвяруюць часам і грашыма, спадзеючыся ўбачыць сапраўдную гульню, спартовыя арганізатары, якім становіцца ўсё цяжэй знаходзіць спонсараў нават на сумленныя спаборніцтвы, і ў канчатковым пляне самі спартсмены. Да таго ж і артыкулаў Крымінальнага кодэксу аб подкупе і махлярстве ніхто яшчэ не скасоўваў.

Вольф Рубінчык
rubinchyk@lycos.com


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Все учтено могучим ураганом.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...