english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 21. 3 чэрвеня 2005 г.

Ці сумяшчальныя школа і шахматы?

Малыя й падлеткі, што ўтрапёна захапляюцца шахматамі, абыгрываючы дарослых, цяпер рэдка каго зьдзівяць. Хрэстаматыйнай стала показка пра Капаблянку, які ў чатыры гады пабіў бацьку, а ў трынаццаць стаў чэмпіёнам Кубы. Праўда, у кніжцы "Вундэркінды Беларусі", што летась выйшла ў Менску, фэнамэнальным вынікам называецца нават выкананьне ў 1998 г. 15-гадовым Сержуком Азаравым нормы майстра спорту (маўляў, Гарыку Каспараву гэтая норма скарылася ў 16 гадоў), аднак аўтар, доктар філязофскіх навук Юры Гусеў, пэўна, быў "ня ў курсе". За два дзесяцігодзьдзі шахматы моцна памаладзелі, і цяперашнія элітныя гульцы Пэтэр Лека, Эцьен Бакро, Руслан Панамароў у свае 14 гадоў заваявалі тытул гросмайстра. Асабліва ўраджайная на юных "гросаў" Украіна: Каця Лагно выканала адпаведную норму ў 13, Сяргей Каракін - у 12 гадоў. У рэйтынг-сьпісе ФІДЭ С. Каракін, якому ледзь споўнілася 16, мае рэйтынг 2635 пунктаў і дзеліць месца ў першай сотні гульцоў сьвету з 33-гадовым беларусам Аляксеем Аляксандравым…

Калі ж і прагрэсаваць у шахматах, як ня ў школьныя гады? На прасторах СНД здаўна вядуцца дыскусіі, як прыстасаваць гульню да праграмы сярэдняй навучальнай установы, не зашкодзіўшы здароўю вучняў… Інтэлектуальныя практыкаваньні за шахматнай дошкай паляпшаюць прасторавае мысленьне, уменьне лягічна разважаць, таму карысныя і фізыкам, і лірыкам. У шэрагу беларускіх школаў адкрыты так званыя "шахматныя клясы", дзе гульня выкладаецца як прадмет, але зазвычай яны трымаюцца на самаадданасьці асобных пэдагогаў. На стадыі экспэрымэнту завязьлі "урокі шахмат" у гарадзенскай гімназіі № 1, хоць тамтэйшая энтузіястка Тацяна Дабкене і марыла пашырыць свой досьвед на ўсю краіну.

Сталічны камітэт па адукацыі плянуе сьпярша ўвесьці шахматы ў праграму клясаў з матэматычным ухілам, "а там паглядзім". Шахматнаму ўсенавучу замінаюць індыфэрэнтнасьць фэдэрацыі, арыентаванай на інтарэсы чыноўнікаў і купкі прафэсійных гульцоў, а не на масавасьць, брак адмысловых катэдраў для падрыхтоўкі настаўнікаў шахмат. Да таго ж нацыянальныя спаборніцтвы школьных камандаў (накшталт "Белай туры"), што дазвалялі пэдагогам ацаніць здольнасьці вучняў пачатковых клясаў, заглухлі дзесьці на рубяжы стагодзьдзяў. Акурат пасьля таго, як паплечнікі "зьелі" арганізатара спаборніцтваў Уладзімера Палея, змушанага пераехаць у Швэцыю.

Аднак ёсьць яшчэ ў краіне людзі, якія пасьпяхова выяўляюць "вундэркіндаў" школьнага і нават дашкольнага веку. Алег Мядзьведзеў, Ланіта Стацко - досыць вядомыя і пэрспэктыўныя юныя шахматысты - падгадаваліся ў Міхаіла Сергіені, трэнэра менскай СДзЮШАР-11. Ён жа ў пачатку дзесяцігодзьдзя ініцыяваў правядзеньне спаборніцтваў Беларусі для дзяцей да васьмі гадоў. Развагі сп. Сергіені аб навучаньні шахматам малодшых школьнікаў чытайце ў наступным выпуску "Каісы".

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Сэйфэрт - Палей, Катовіцы, 1990.
Ход чорных.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Васюкинские шахматисты внимали Остапу с сыновьей любовью. Остапа несло. Он почувствовал прилив новых сил и шахматных идей.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...