english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY

Аренда склада: складской комплекс бауманский аренда.

Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Anand,V - Azmaiparashvili,Z 1-0


КАІСА

"Наша Ніва", № 22. 10 чэрвеня 2005 г.

Сергіеневы яблыкі

Міхаілу Сергіеню даўно за 50. Паводле адукацыі ён інжынэр-мэханік, займаўся бізнэсам. Сем гадоў таму нечакана для сябе стаў шахматным трэнэрам - хадзіў з сынам на заняткі ў СДЮШАР-11, узяў у трэнэра мэтодыку, вырашыў паспрабаваць… Цяпер яго вучні за два гады становяцца чэмпіёнамі краіны - праўда, пакуль толькі сярод дзяцей малодшага школьнага веку, але хто ведае, што ў іх наперадзе… "Сергіенем трэба нарадзіцца", - кажа дырэктар школы, дзе працуе таленавіты настаўнік.

- Асаблівых сакрэтаў у мяне няма. Штогод хаджу па менскіх школах, запрашаю вучняў. Напачатку групу наведваюць 20 чалавек, на другім годзе навучаньня застаюцца 12-14, на трэцім 7-9 - адсеў, як і ў іншых трэнэраў. Адзінае, што я заўсёды аддаю перавагу разьвіваючай сыстэме. Па-мойму, корпаньне ў дэбютах не дае дзецям расьці як сьлед, для іх яно - нудота. Ім трэба паказаць, як паставіць простыя маты, расказаць пра ўзаемадзеяньне фігур. Для гэтага лепш за ўсё падыходзяць эндшпільныя пазыцыі. У кожнага з вучняў пытаюся, як трэба гуляць у той ці іншай пазыцыі. Важна, каб разьлік варыянтаў усе ўмелі рабіць "у галаве". Потым ужо варта пераходзіць да мітэльшпілю - задаваць задачкі, камбінацыі, тады можна і пачаткі вывучаць. Цяпер многа добрых кніг, але, па-мойму, лепшага падручніка, чым "Шахматы" Майзеліса (1960 г.), ніхто не прыдумаў. Эфэкт гэтай кнігі абумоўлены тым, што яна насычана жартоўнымі, творчымі заданьнямі.

Сачу, каб усе наведвалі заняткі. Калі "сачкуюць", трэнэру трэба кантактаваць з бацькамі. Бо раз-другі не прыйшло малое - і ўся праца ідзе ў глум. Да выкананьня вучнямі нормы першага разраду не дазваляю ім гуляць у бліц, "швэдкі" і да т.п. - такія забавы рассейваюць увагу. Штогод яны мне здаюць "экзамэн". Купіў ім у школу электронны гадзіньнік, каб прывыкалі да міжнароднай сыстэмы гульні з назапашваньнем часу.

Заробак у трэнэра, канечне, нізкі, але свой інтэрас маю: мне проста цікава, як растуць юныя шахматысты. Стараюся езьдзіць зь імі ў Польшчу, Украіну, каб гулялі на адкрытых турнірах з дарослымі. Палякі цяпер вельмі добра арганізуюць турніры, знаходзяць на кожны па дзесяць-дваццаць спонсараў. Дзеці, як правіла, прывозяць дахаты калі не каштоўны прыз (ровар, кампутар), то прынамсі грамату. Звычайна гэтыя турніры ня вельмі моцныя паводле складу, але іх перавагай зьяўляецца тое, што можна сумясьціць практыку ў шахматах і адпачынак. Канечне, найчасьцей паездкі фінансуюцца за кошт бацькоў, білеты абыходзяцца нятанна. Во каб у нас улетку ладзіліся адкрытыя турніры - дзе-небудзь на Менскім моры ці на Нарачы!

З маім вучням летась быў цікавы выпадак: у вугорскім горадзе Харкане ён аказаўся самым малодшым, а сустрэўся за дошкай з найстарэйшым удзельнікам, сівым дзедам. За сьпіной у дзеда разьмясьціліся заўзятары, таксама паважнага веку. Падыходжу да століка і бачу мілую карцінку: пяць ці шэсьць дзядоў напружана стараюцца адолець малога! Усё ж ён выйграў, і назаўтра адзін з тых заўзятараў прынёс яму за добрую гульню цэлы кош яблыкаў. Мы іх елі-елі… Нават завезьлі тых яблыкаў ў Менск, для хлопчыкавай маці.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Заданьне з кнігі С. Давыдзюка "Шахматыстам-пачаткоўцам" (Мн.: Беларусь, 2002).
Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Дело помощи утопающим - дело рук самих утопающих.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...