english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 23. 24 чэрвеня 2005 г.

Стайкі. Бяскроўная інтэграцыя

Месяц таму ў спарткомплексе "Стайкі" ўпершыню выбухнуў беларуска-расейскі шахматны кубак. Не без дапамогі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму. Многія сумняваліся, што кубак адбудзецца: да апошніх дзён не было вядома, хто прыедзе і якія ўзнагароды атрымаюць пераможцы. Аднак арганізатары (сярод іх варта назваць расейскага арбітра Міхаіла Крукава, яго беларускага калегу Анатоля Аліпава і старшыню менскай абласной шахматнай фэдэрацыі Пятра Герасімовіча) з гонарам пераадолелі розныя бар'еры.

У Менск прыехалі майстры і кандыдаты з Расеі, Украіны, Казахстану. У галоўным турніры расейцам удалося "акупаваць" тры першых месцы з пятнаццаці. Маладыя менчукі, прэтэндэнты на майстарскае жазло (Мікола Аляўдзін, Міхаіл Гінзбург, Арцём Самсонкін), сваёй мэты не дасягнулі, бо апынуліся ў сярэдзіне табліцы. Няўдала выступіла віцэ-чэмпіёнка Беларусі Тацяна Бондар, якая паралельна з рыўкамі ў Стайкі здавала экзамены ў Акадэміі фізвыхаваньня: 3,5 бала з 14. Затое выхаванка СДЮШАР-11, 14-гадовая Алена Таірава, з 10 баламі выканала норму гросмайстра сярод жанчын. Бронзавая прызэрка турніру ўжо колькі год выступае за Расею: тут для яе стыпэндыі не знайшлося. Пэўнай кампэнсацыяй за вынікі турніру "А" зьявілася перамога сьвядомага беларуса Валера Гардзяені ў турніры "B".

Стайкамі шахматная інтэграцыя, відаць, не абмяжуецца. Другі майстарскі "кругавік" у рамках беларуска-расейскага кубку заплянаваны на жнівень - аматары шахаў і матаў сустрэнуцца ва Ўладзімеры. На восень сп. Аліпаў абяцае турнір з гросмайстарскай нормай у Менску, а фінальны этап пройдзе ў зімнім Серпухаве.

Партыю паміж А. Таіравай (белыя) і Т. Бондар, дзе белым выпала мэтадычна разграміць каралеўскі флянг, раім разабраць самастойна. 1. e4 e6 2. d4 d5 3. Kc3 Kf6 4. e5 Kfd7 5. f4 c5 6. Kf3 Kc6 7. Ce3 a6 8. Фd2 b5 9. dc Kc5 10. Фf2 Kd7 11. Cd3 Cb7 12. 0-0 g6 13. Ke2 Ce7 14. Ked4 Tc8 15. Kc6 Cc6 16. a3 Сb7 17. b4 0-0 18. h4 h5 19. Kg5 Cg5 20. hg Kpg7 21. Cd4 Tc6 22. Фe2 Kb6 23. Kpf2 Th8 24. Th1 Kc4 25. Th3 Tc8 26. Tah1 Фе7 27. Th4 Ka3 28. c3 a5 29. f5 gf 30. Th5 ab 31. Cf5 Tcg8 32. Th8 Th8 33. Th8 Фg5 34. Th3 Фf5+ 35. Tf3 Фc2 36. cb Фе2+ 37. Kpe2 Kc2 38. Tg3+ Kph7 39. Cc5 d4 40. Kpd3 Ke1+ 41. Kpd4 Kg2 42. Cf8 Cd5 43. Tg7+ Kph8 44. Tf7 Kpg8 45. Tf6 Kh4 46. Cd6 Cc4 47. Kpc5 Kf5 48. Tf8+ Kpg7 49. Tb8 Kpf7 50. Kpc6 Kd4+ 51. Kpd7 Kf5 52. Tf8+ Kpg7 53. Tf6 Kpg8 54. Tf5 ef 55. e6 Kpg7 56. e7 Cf7 57. e8Ф Ce8+ 58. Kpe8 Kpf6 59. Kpd7 1:0.

***

Менскі гросмайстар Вячаслаў Дыдышка выйграў у Чэхіі невялікі, але даволі моцны турнір "Астраўскі конік" (6,5 з 9), на паўкроку апярэдзіўшы польскага калегу Артура Якубца і чэха Марэка Вокача.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Дыдышка - Мачэя, Любніўцы, 2003.
Ход белых. Знайдзіце нескладаную камбінацыю ў стылі Капабланкі.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Вы не поверите, как далеко двинулась шахматная мысль.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...