english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Topalov,V - Ivanchuk,V 1-0


КАІСА

"Наша Ніва", № 24. 1 ліпеня 2005 г.

Выгады незалежнасьці для хлопчыкаў і дзяўчынак

Чэмпіёна Менску і Беларусі сярод хлопчыкаў да дзесяці гадоў ледзь відно з-за стала. Перастаўляючы фігуры і пешкі, гэты бялявы непаседа косіцца на суседні столік, дзе трэнэр вядзе бой са старэйшым вучнем. Аднак перастаўленыя Алегам фігуры найчасьцей рушаць у слушным кірунку. Карэспандэнт згуляў зь ім колькі лёгкіх партый - пра лік лепш памаўчым…

Тры гады таму малы з нулявой клясы адгукнуўся на заклік Міхаіла Сергіені, завітаўшы ў спэцыялізаваную шахматную школу. Цягам першага году быў выкананы другі разрад, цягам другога - першы. Алег Мядзьведзеў учэпіста трымае цяжкія пазыцыі і агрэсіўна атакуе караля, аднак яму, як большасьці раўналеткаў, пакуль бракуе дэбютных ведаў. За чорных ён любіць абарону Каро-Кан і францускую. Сярод вялікіх шахматыстаў паважае Анатоля Карпава - і адразу шчыра прызнаецца, што "партый Карпава ня памятае". Даспадобы ў шахматах тое, што "там трэба думаць". Прычым Алег сьцьвярджае, што пра перамогу думае ў другую чаргу, "галоўнае - удзел". І гэтая адсутнасьць спартовай злосьці ў часы, калі асобныя дарослыя гульцы дзеля атрыманьня "адзінкі" ў табліцы гатовыя праглынуць партнэра жыўцом, нам досыць сымпатычная. Праўда, пасьля асабліва крыўднай паразы Алег можа й заплакаць.

Трэнэр хлопчыка Аляксандар Невядомскі глядзіць наперад са стрыманым аптымізмам. "Вы ж разумееце, што чэмпіёнскі тытул ва ўзросьце 10-12 гадоў мае ўмоўны характар", - тлумачыць ён. "У Алега энэргія б'е цераз край, нездарма ён займаецца акрабатыкай. Але бракуе ўпартасьці ды разуменьня, што для посьпеху ў сучасных шахматах трэба многа працаваць". І тым ня менш: на адным зь нядаўніх турніраў Алегу Мядзьведзеву з аматарскім рэйтынгам 1940 удалося адолець старэйшага суперніка, які меў ЭЛА 2200. Мама, назіраючы за посьпехамі сына, сама пачала цікавіцца шахматамі, сёе-тое ў іх кеміць. Аб нашых партыях зрабіла пару трапных заўваг.

У верасьні Алег выправіцца ў Чарнагорыю - на чэмпіянат кантынэнту ў сваёй узроставай групе. Яшчэ няясна, ці выдаткі аплаціць школа, ці давядзецца раскашэліцца мамінай фірме. Увесну прэтэндэнт на эўрапейскую карону пасьпеў патрэніравацца ў першынстве малодшых навучэнцаў менскай СДЮШАР-11 (6-10 гадоў). Сярод сотні гульцоў заняў трэцяе месца - кур'ёзна, што першыя два дасталіся дзяўчынкам, Настасьсе Зязюлькінай і Александрыне Пракапук. Насьця, пераможца дзявочага першынства краіны, неўзабаве таксама паедзе "на Эўропу", каб абараніць спартовы гонар Беларусі. Арганізатары запрасілі яе асабіста, бо летась яна заваявала там бронзавы мэдаль. Возьме Насьця ўдзел і ў чэмпіянаце сьвету сярод дзяўчынак.

Толькі ў незалежнай Беларусі малыя шахматысты набылі шанец паказаць сябе ў турнірах сусьветнага роўню. Ужо таму ў шахматных школах маглі б вісець партрэты ня толькі чэмпіёнаў сьвету, а і аўтараў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце 27 ліпеня 1990 г.

Так гуляе Алег:
Зуеўскі (Пінск) - Мядзьведзеў, Менск, 2005.
1. e4 e6 2. d4 d5 3. Kc3 Cb4 4. Cd2 de 5. Фg4 Фd4 6. Ke4 Cd2+ 7. Kpe2 Kh6 8. Kf3 Фb2 9. Tb1 Фс2 10. Tb2 Фb2. Белыя здаліся.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Н. Зязюлькіна - Я. Леановіч.
Ход белых. Чорныя толькі што прасунулі пешку на с4…


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...