english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 25. 8 ліпеня 2005 г.

Дзе вы, пасьлядоўнікі Яніша?

Бадай, няма лепшага сродку, каб абудзіць у пачаткоўца цікавасьць да шахмат, чым скахаграфічныя, або выяўленчыя, задачы. Некалі мяне дужа заахвоціла да гульні задача расейца Карла Яніша, паказаная ў шахматнай перадачы на БТ. Кампазыцыя 1849 г., у якой белыя рабілі сьпёрты мат за 10 хадоў - абавязкова сьпёрты, бо просты даецца за 1 ход, - называлася "Жалезная клетка Тамэрлана".

Дыяграма

Пасьля 1. f3+ gf 2. ed+ cd 3. Cf5+ ef 4. Te6+ de 5. Td4+ cd 6. a8C+ Фd5 7. Cd5+ ed 8. Kf6+ gf 9. Фe5+ fe 10. Kg5X фінальная пазыцыя надзвычай маляўнічая: чорны кароль трапіў у клетку з васьмі пешак. Задачу аўтар прысьвяціў вайне паміж туркамі і манголамі - чорны кароль удаваў султана, белы конь - Тамэрлана, які запер Баязіда ў вязьніцу.

Пазьней, выправіўшыся на міжнародны шахтурнір у Пінск, у гатэлі разам з іншымі ўдзельнікамі я пару вечароў біўся над задачамі, падрыхтаванымі тамтэйшым кампазытарам дзеля нашай забавы (і для рэклямы места!). У кожнай з задач фігуры выяўлялі на дошцы знак, а знакі стваралі назву турніру: "Полесский этюд-91". Дагэтуль шкадую, што не захаваў аркушык з дасьціпнымі заданьнямі.

Яшчэ да Яніша першы расейскі майстар Аляксандар Пятроў шахматнымі сродкамі паказаў уцёкі Напалеона з Масквы, дзе ролю зьвілістай ракі Бярэзіны выконвала… дыяганаль а8-h1. Дык чаму б не адлюстраваць на шахматнай дошцы падзеі з сучаснага беларускага жыцьця? Напрыклад, чакаюць увасабленьня кампазыцыі, што ілюстравалі б набыцьцё незалежнасьці, прэзыдэнцкія выбары, "рэвалюцыю" ў сакавіку 2005 г… Адмысловы шахматна-гістарычны зборнік, без сумневу, упрыгожыў бы кніжныя выстаўкі ТБМ ды БНФ. Што праўда, бальшыня беларускіх кампазытараў аддае перавагу традыцыйным жанрам; вось і газэта "Звязда" да Дню Перамогі абвясьціла была конкурс рашэньня не скахаграфічных, а звычайных шахматных праблем.

Кіруючыся лёзунгам "зрабі сам", да стагодзьдзя "Нашай Нівы" вядучы рубрыкі склаў сэрыю скахаграфічных задачак. Калі хтосьці здолее лепшым чынам выявіць літары "N" ("Н") альбо лічбы "1+0+0" на чорна-белым палатне - напішыце пра гэта ў "Каісу". Карэктныя задачы будуць апублікаваныя.

В. Рубінчык

Дыяграма

Зьлева і справа мат за два хады.


Дыяграма

Зьлева і справа ўнізе каапэратыўны мат за два хады (чорныя пачынаюць і дапамагаюць паставіць сабе мат). Справа ўверсе: мат за 1 ход.



форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть