english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Smirin,I - Dreev,A 0-1


КАІСА

"Наша Ніва", № 29. 5 жніўня 2005 г.

Яшчэ раз пра адкрытыя турніры

За апошнія дзесяцігодзьдзі шахматы зрабіліся больш прадказальнай гульнёй, аднак дрэйфуюць у бок дэмакратыі (ці мо плютакратыі). Кожны, хто мае грошы, не зважаючы на рэйтынгі і званьні, можа сабе дазволіць раз на год пазмагацца з гросмайстрамі ў якой-небудзь народнай "швайцарцы". Нямала такіх ладзіцца на Ўкраіне. Нават у гонар 792-годзьдзя "старажытнага гораду Гарадка" на Львоўшчыне заплянавана спаборніцтва зь пяшчотным найменьнем "Інсталпластхв-2005".

Беларускія гульцы доўга чакалі - і дачакаліся - буйнога шахспаборніцтва ў сталіцы. У сярэдзіне ліпеня ў Менску, дзякуючы фірме "Інаўтамаркет", за шахматы селі нават тыя, хто закінуў актыўную гульню, - экс-чэмпіён Беларусі Герман Качаткоў, міжнародны майстар Вячаслаў Чакураў. Побач з "мэтрамі" гулялі і бязрэйтынгавыя шахматысты, часам пасьпяхова. У Цэнтральнай Эўропе самым масавым і знакавым турнірам стаў "Пардубіцэ-оўпэн", што ладзіцца кожнае лета. Тамтэйшыя баталіі не абмяжоўваюцца клясычнымі шахматамі: удзельнікі гуляюць і ў шашкі, і ў го. Пардубіцы пакуль больш раскручаныя ў шахматным сьвеце, чым Менск, і прызоў там болей. Нездарма адразу па заканчэньні "Інаўтамаркет-оўпэну" дэлегацыя беларускіх гульцоў зафрахтавала аўтобус і выправілася шукаць новых прыгод у Чэхію. Пра вынікі паведамім у адным з наступных выпускаў "Каісы".

Такія фэсты павышаюць статус шахмат у грамадзтве ды спрыяюць выяўленьню талентаў у новай генэрацыі гульцоў - асабліва гульцоў з правінцыі. Ліпеньскія баталіі ў Менску засьведчылі, што аршанская шахматная школа глядзіцца досыць самавіта; першаразраднік Станіслаў Цыганчук упэўнена адолеў вопытнага майстра ФІДЭ Віталя Карніловіча, кандыдат Уладзімер Раманаў - віцэ-чэмпіёна краіны Юр'я Ціханава. Прыемна ўразіла гульня Давіда Хачыкяна. 11-гадовы хлопчык з Баранавіч, які мае ў паслужным сьпісе 4-е месца на дзіцячым першынстве, стартаваў выдатна: 2,5 з 3. У горшай пазыцыі ён дабіўся роўнасьці зь Сяргеем Азаравым, чый рэйтынг на паўтысячы пунктаў вышэйшы за хачыкянаўскі. Пасьля партыі судзьдзя Леанід Суднікаў, трэнэр Азарава, урачыста павіншаваў Давіда з заслужанай нічыёй. Падумалася: мо гады праз тры-чатыры ўжо гросмайстраў прыйдзецца віншаваць зь нічыёй, на якую яны ўцякуць у партыі з хлапцом…

Паглядзіце партыю, дзе кандыдат у майстры (ELO 2001) начыста перайграў майстра спорту (ELO 2371), прычым трэнэр Давіда Аляксандар Сідарэня прызнаўся нам, што супернік быў спайманы на кручок хатняй нарыхтоўкі. Хлопчык добра засвоіў схему з падрывам цэнтру ходам f7-f6, а чэмпіён Беларусі 2004 г. пераацаніў пазыцыю, рынуўся ў атаку і сам пад яе патрапіў. Выснова: нават дзіця здольна абвергнуць павярхоўную гульню ў стылі "бліц"… Прынамсі, у час оўпэн-турніру.

А. Малюш - Д. Хачыкян, Менск, 11.07.2005.

1. e4 c5 2. Кс3 Кс6 3. g3 g6 4. Cg2 Cg7 5. d3 e6 6. f4 Kge7 7. Kf3 d5 8. e5 0-0 9. 0-0 f6 10. ef Cf6 11. Te1 Kf5 12. Ke2 b5 13. g4 Kfd4 14. Ked4 Kd4 15. c3 Kf3+ 16. Фf3 Фd6 17. Фg3 Cb7 18. h4 Tae8 19. h5 gh 20. g5 Cg7 21. Ch3 d4! 22. Cd2 dc 23. bc b4 24. g6? Tf6! 25. gh+ Kph7 26. Kph2 Tg6 27. Фh4 Фd3 28. Tad1 Фf3. Белыя здаліся.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


С. Хаміцкі (Беларусь) - С. Паўлаў, Кіеў, III мэмарыял Набокава, 2005.
Ход белых. Ці страшны шах на d3?


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...