english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY

мотосервис москва

Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 30. 12 жніўня 2005 г.

Удалая выправа

Сёлетні шахматны фэст "Пардубіцы-оўпэн" стаў для беларускіх шахматыстаў самым пасьпяховым за ўсю гісторыю паездак у Чэхію. Гросмайстар Андрэй Кавалёў заваяваў чыстае першае месца ў галоўным турніры, дастаўшы прыз у 3000 даляраў; яго калега Сяргей Азараў апынуўся на трэцім месцы. Выдатна выступілі ў турніры "А", дзе гулялі 58 гросмайстраў, таксама браты Жыгалкі і Мікіта Маёраў, які ні разу не саступіў сваім тытуляваным супернікам (праўда, зрабіў шэсьць нічыіх у дзевяці турах).

Найстарэйшы ўдзельнік турніру Ратмір Холмаў, прайграўшы Андрэю Жыгалку і зрабіўшы нічыю зь Сяргеем, пажартаваў: "Ну вось, цяперака я праэкзаменаваў ўсю беларускую шахматную школу". Сп. Холмаў у пэўным сэнсе сам належыць да гэтай школы: выбітны грасмайстар, які ў 1950-60-я ўваходзіў у сусьветную шахматную эліту, доўгі час жыў у Менску і выступаў за Беларусь. Пасьля перабудовы Холмаў вярнуўся ў Расею. Увесну яму споўнілася 80, але ў Пардубіцах ён узьбіўся на "плюс" - узяў пяць ачкоў зь дзевяці.

Надзея Палівода, чакаючы на зацьвярджэньне ў ФІДЭ тытулу міжнароднай майстаркі, ледзь ня выканала ў Чэхіі і норму гросмайстарскага балу. А вось Рахілі Эйдэльсон крыху не пашанцавала: яна выступала ў пабочным турніры і, паказаўшы добры вынік (6,5 з 9), атрымала толькі "жаночы" прыз - дзесяць даляраў. І тых на закрыцьці не хацелі даваць, бо, празь недагляд арганізатараў, у кампутары не было пазначана, што Рахіль - жанчына! "Налета прыеду выйграваць пятнаццаць даляраў", - пасьмяялася віцяблянка са сваіх прыгод.

Зьміцер Лыбін у Пардубіцах працаваў намесьнікам галоўнага судзьдзі: паводле яго слоў, арганізацыя турніру штогод зьмяняецца ў лепшы бок. Сёлета ўдзельнікі разьмяшчаліся ў прасторнай залі лядовага палацу, і дзякуючы таму, што недзе пад нагамі выпараўся лёд, менш пакутавалі ад сьпякоты. Мо і беларускі "оўпэн" правесьці на хакейнай пляцоўцы?

Як у Менску, так і ў Пардубіцах гульцы былі папярэджаны аб забароне на выкарыстаньне мабільных тэлефонаў у залі. На менскім "оўпэне" судзьдзі пашкадавалі парушальніка - мо таму, што правілы ФІДЭ для беларускіх шахматыстаў пакуль у навіну. У Чэхіі тром удзельнікам, якія ўхітрыліся бомкнуць тэлефонамі, умомант залічылі паразу.

Паглядзіце партыю, якая вырашыла лёс першага месца. Віцебскі грасмайстар правёў яе бездакорна: прарыў у цэнтры, выйгрыш пешкі…

А. Кавалёў (Беларусь, 2548) - М. Алексіенка (Украіна, 2478). Пардубіцы, 2005.

1. e4 c5 2. Kf3 d6 3. Cb5+ Cd7 4. Cd7+ Фd7 5. c4 Кf6 6. Кc3 Кc6 7. O-O e6 8. d4 cd 9. Кd4 Сe7 10. b3 O-O 11. Сb2 Тfd8 12. Тe1 a6 13. Кc2 d5 14. cd ed 15. e5 Кe4 16. Кe4 de 17. Фd7 Тd7 18. Тe4 Тd2 19. Тc4 Тad8 20. Kрf1 h5 21. Тb1 Кa5 22. Тc7 Кc6 23. Кe3 Сc5 24. e6! f6 25. Тb7 Сe3 26. fe Т8d5 27. e4 Тd6 28. Тd7 Тd7 29. ed Тd7 30. Kрe2 Кb4 31. a3 Кd3 32. Kрe3 Кc5 33. b4 Кb7 34. Тc1 Kрf7 35. Тc6 Кd6 36. a4 Kрe7 37. e5 Кf5+ 38. Kрe4 Тd2 39. Сc3 Тf2 40. ef+ gf 41. Тf6 1-0

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Н. Палівода (Беларусь, 2223) - Р. Шэцьці (Індыя, 2367). Пардубіцы, 2005. Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг
Цемент м500 в мешках. Цена
Цемент собственного производства оптом и в розницу. Доставка круглосуточно
kaskade-trade.ru
Бин бузлд конфеты купить
Бин Бузлд, рискни и ты получи незабываемое веселье для тебя и друзей
jellycandy.ru

Шахматная баннерная сеть
Советую официально, игровые автоматы онлайн бесплатно - игровой зал тут бесплатно классические игры.
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...