english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 32. 26 жніўня 2005 г.

Яніш мае пасьлядоўнікаў

У нататцы "Дзе вы, пасьлядоўнікі Яніша?" ("Наша Ніва", № 25, 8 ліпеня) быў кінуты заклік да складаньня шахматных твораў, дзе фігуры фармавалі б літары альбо лічбы - "НН" ды "100". Неўзабаве лунінецкі гісторык Вадзім Жылко прэзэнтаваў газэце свой узор юбілейнага віншаваньня, даслаўшы "сотню" - тры задачы на каапэратыўны мат (дыягр. 1). Нагадаем, што пры такім заданьні чорныя пачынаюць і робяць усё, каб белыя заматавалі іх як найхутчэй, - фактычна гуляюць у паддаўкі. Белыя ж імкнуцца выкарыстаць слабасьць чорных найкарацейшым шляхам.

Дыяграма 1

Рашэньні задач В.Жылка даволі нескладаныя, з адным фіналам. У "каапэратывах" зазвычай два фіналы, аднак да выяўленчых задач патрабаваньні ніжэйшыя. Нават клясычная троххадоўка "Дамоклаў меч" расейца Ільлі Шумава (1867) дапускае больш чым адно рашэньне.

Тым часам і ў адным з твораў, апублікаваных у "Каісе" 8 ліпеня г.г. (Б: Крg4, Te3, Ce2, Ke4, Kg3; Ч: Kpg2, пп. f4, f2), выявіліся пабочныя варыянты. Пасьля 1. f1T, апрача аўтарскага 1…Tf3 2. Tg1 Tf2X, рашае і 1…Сd3 (d1, c4, b5, a6) 2. Tg1 Te2X. Дэфекту, які зьніжае вартасьць задачы, лёгка пазьбегнуць, калі слана e2 замяніць на пешку (гл. дыягр. 3). Хоць і ў гэткім выглядзе, паводле слоў нашага няштатнага кансультанта, майстра спорту па кампазыцыі Ўладзімера Сычова, твор "далёкі ад шэдэўру".

Такім чынам, на сёньня маем дзьве юбілейныя падборкі, хай сабе й не зусім дасканалыя (дыягр. 1, 2-3). Запрашаем чытачоў пераўзысьці В.Жылка і В.Рубінчыка ў вымалёўваньні задач да стагодзьдзя газэты.

НН

Дыяграма 2


Дыяграма 3


Дыягр. 1. В.Жылко, 2005. "1" - каапэратыўны мат за 3 хады (1. Кра4 Крс1 2. Сb4 Tb1 3. Kpa3 Ta1X); "0" ўверсе і ўнізе - каапмат за 2 хады (1. Tg7 Cg7 2. Ch5 h7X; 1. Kg3 Tg3 2. Te1 Tg2X).

Дыягр. 2. В.Рубінчык, 2005. "Н" зьлева і справа - мат за 2 хады (1. c8K+; 1. Kd2).

Дыягр. 3. В.Рубінчык, 2005. "1" і "0" унізе - каапмат за 2 хады (1. Kpa1 Cb4 2. b1C Cc3X; 1. f1T Tf3 2. Tg1 Tf2X). "0" уверсе - мат за 1 ход (у чорных няма апошняга ходу, таму яны пачынаюць: 0…g5 1. Th7X; 0…Фf8+ 1. Tf8X).


Конкурс у Лідзе

Да 15 лістапада вашых шахматных навінак чакае "Лідская газета". Конкурс складаньня задач у трох разьдзелах будзе судзіць Віктар Волчак, пераможца чэмпіянату краіны па кампазыцыі, суаўтар файнага зборніку "Паэзія шахмат Беларусі" (2004). Падрабязна пра ўмовы конкурсу можна дазнацца праз http://bychess.info/uvaga_bel.shtml альбо даслаўшы запыт арганізатару: sуmanovich@yandex.ru.

ВР

форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Что такое, товарищи, дебют и что такое, товарищи, идея? Дебют, товарищи, это quasi una fantasia. А что такое, товарищи, значит идея? Идея, товарищи, - это человеческая мысль, облеченная в логическую шахматную форму.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...