english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 


RATING ALL.BY

Комнатные декоративные фонтанчики: vip подарки.

Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?






КАІСА

Лідзкія ўражаньні

Паўстагодзьдзя таму чэмпіянат Ліды па шахматах выйграў першакатэгорнік Вацлаў Гебельт (1913-1999). У першынствах краіны ён не выступаў, затое зрабіўся найславуцейшым беларускім кампазытарам-праблемістам, ачольваў гарадскую шахматную фэдэрацыю. Што дзеецца ў ёй цяперака?

Завітаўшы ў шахматна-шашачны клюб, што туліцца ў пакойчыку пры ўпраўленьні спорту і турызму, я напаткаў тузін аматараў бліцу. Гуляюць яны на ўзроўні другога-першага разраду. Фэдэрацыя шахмат у Лідзе – успамін з 1990-х гадоў. Турніры ладзяцца рэдка, апошняе першынство Ліды прайшло гадоў пару таму. Хто выйграў – наведнікі клюбу толкам ня помняць. Затое ахвотна распавядаюць пра ўраджэнца Ліды Аляксея Чарнушэвіча, зь якім сьпярша займалася Валянціна Белавус, пазьней – Юры Дайлідка. Чарнушэвічу пад трыццаць: заваяваўшы званьне міжнароднага майстра, ён зьехаў у Францыю навучаць шахматам францускіх дзяцей. У Лідзе ж майстроў па вочнай гульні не засталося: праўда, пасьля доўгага роздуму, адзін з суразмоўцаў прыгадвае: "ёсць майстар спорту сярод інвалідаў, Уладзімер Кузьмін – гуляе, бадай, у сілу кандыдата". "Кандыдат у майстры Барыс Бяроза паказваў выдатныя вынікі, ды загінуў у аўтакатастрофе".

У клюбе вісяць партрэты чэмпіёнаў сьвету, на століку – шахматныя часопісы эпохі Гебельта. Утульна, але неяк сумнавата. Міхал, дзяжурны па шашках, даволі скора выганяе нас вонкі – клюб адкрываецца ў пяць гадзін, а закрываецца ў восем. Трэнэр Уладзімер Левы, які вядзе групы ў дзіцяча-юнацкім клюбе пры раённай управе адукацыі, наракае на канкурэнтаў: "Як стварылі кампутарныя клюбы – пачаўся адсеў. Школьнікам больш цікавыя "стралялкі", чым шахматы". Яму падтаквае вучань Дзіма Богдан: "шахматы слаба прапагандуюцца дзяржавай, бо гэта не алімпійскі від спорту". Усё ж высьвятляецца, што ў Гародню, на алімпійскія дні моладзі, юныя лідчане выяжджаюць: увесну занялі трэцяе месца ў вобласьці.

Веды пра шахматы пашыраюцца праз раённую газэту – на жаль, толькі па-расейску. "Так намовіў рэдактар", – тлумачыць Алесь Сымановіч, загадчык шахматнага аддзелу, – "увогуле, сёлета аддзел хацелі прыкрыць, але дапамог адзін чытач-інвалід, патэлефанаваў старшыні райвыканкаму, што хоча надалей чытаць пра шахматы". Матэрыялы ў "Лідскай газеце" прысьвечаны найперш кампазыцыі: сп. Сымановіч лічыць яе самастойнай галіной мастацтва. А вось для 39-гадовага бульбавода Віктара Волчака зь вёскі Касоўшчына гэта хобі, адхлань… Сп. Волчак, шматразовы чэмпіён краіны ў складаньні задач, выпусьціў у Лідзе кнігу па кампазыцыі, цяпер рыхтуе другую. Зь дзіцячай непасрэднасьцю былы дэсантнік цешыцца тым, што пра яго напісала "Гродзенская праўда". Міжволі пераймаеш ягоную радасьць.

У Лідзе працуюць некалькі прафэсійных трэнэраў: той жа Дайлідка, кандыдат у майстры Сяргей Банцэвіч, чый выхаванец Валерка Мяркулаў заняў высокае месца на чэмпіянаце Беларусі сярод дзяцей да 10 гадоў. Ды ўсё-ткі мне здалося, што тутэйшыя аматары шахмат аддаюць перавагу шляху Гебельта-Сымановіча-Волчака. Наўрад ці ў Лідзе разбудуецца ўласная школа практычнай гульні, а кампазыцыя як сродак выхаваньня эстэтычных пачуцьцяў перажыве любыя нягоды.

Вольф Рубінчык


РАШЫЦЕ ЗАДАЧУ


А. Сымановіч. Мат за 2 хады. Публікуецца ўпершыню.

Заўвага. У газеце "Наша Ніва" (№ 36, 30 верасня 2005 г.) матэрыял быў надрукаваны ў скарачэнні, да таго ж праз недагляд рэдакцыі суправаджаўся пабочнай дыяграмай. Наведнікам "Беларускіх шахмат" – "Каісы on-line" прапануецца аўтарская версія "Лідскіх уражанняў".

ВР

форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Ремонт скутеров. Оперативно - ремонт скутеров. Ремонт скутеров мотоциклов ATV.

Вся мебель в большом каталоге: шкафы купе москва.

Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...