english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Krasenkow,M - Gurevich,M 1/2


КАІСА

"Наша Ніва", № 43, 18 лістапада 2005 г.

Аргентынская ўзнагарода

У пачатку лістапада ў Аргентыне прайшоў чарговы кангрэс ІКЧФ – Міжнароднай фэдэрацыі завочных шахмат. Дэлегат Беларусі ня браў удзелу ў дыскусіях і выбарах: голас нашай краіны быў давераны Сяргею Гродзенскаму, кіраўніку расейскай Асацыяцыі гульні празь перапіску. На кангрэсе выбралі новага прэзідэнта ІКЧФ – ім стаў Махамед Самроўі, грамадзянін Нямеччыны алжырскага паходжаньня. Нямеччына – краіна, дзе гульня ў шахматы празь перапіску папулярная як мала дзе, таму выбар аказаўся даволі заканамерны.

Прыемнай нечаканасьцю Кангрэсу – у тым ліку для самога ляўрэата – было ўганараваньне міжнароднага гросмайстра, аўтара "НН" Зьмітра Лыбіна сярэбраным мэдалём імя Бэртль фон Масаў за ўнёсак у разьвіцьцё завочных шахмат. Сп. Лыбін жыве ў Менску, яму 42 гады. З падачы трэнэраў Артура Белавусенкі і Ўладзімера Някрасава ён захапляецца гульнёй празь перапіску амаль тры дзесяцігодзьдзі, гуляў нават у войску (бяз дошкі!). У беларускай фэдэрацыі адказвае за сувязі з замежжам – ён і быў тым самым дэлегатам Беларусі, які не паехаў за акіян. Актыўна і пасьпяхова выступае ў спаборніцтвах рознага ўзроўню, аж да турніру прэтэндэнтаў на першынство сьвету. Не забываецца і на студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі, дзе выкладае інструмэнтоўку, чытаньне аркестравых партытур, складаньне. Сам складае фартэпіянныя творы, выконваючы іх на міжнародных фэстах.

Нядаўна на турніры, прысьвечаным стагодзьдзю Фэдэрацыі завочных шахмат Даніі, Зьміцер Лыбін адолеў Ёрна Слота, восьмага чэмпіёна сьвету ў гульні празь перапіску. "Як гэта і бывае на высокім узроўні, ён не зрабіў яўнай памылкі, а толькі тры недакладнасьці ў манеўрах слана. Замест хадоў у партыі лепш было гуляць 15. Сe3, 18. Сc5, 19. Сe3", – міралюбна зазначыў пераможца.

Ё. Слот – З. Лыбін, 2004-2005. Абарона Грунфэльда [D76]
1. d4 Кf6 2. c4 g6 3. Кf3 Сg7 4. g3 0-0 5. Сg2 d5 6. cd Кd5 7. 0-0 Кb6 8. Кс3 Кc6 9. e3 Te8 10. d5 Кa5 11. Кd4 Сd7 12. e4 c5 13. Кf3 e6 14. Сg5 f6 15. Сf4 ed 16. ed g5 17. Сe3 Кbc4 18. Сc1 Кd6 19. h4 g4 20. Кh2 f5 21. Сg5 Фb6 22. Тb1 Кac4 23. Фc1 Фa5 24. Сh6 Сf6 25. Сf4 b5 26. Сd6 Кd6 27. Фf4 Сe5 28. Фg5+ Сg7 29. a3 b4 30. ab cb 31. Тa1 Фd8 32. Фd8 Тad8 33. Кa4 Тc8 34. Тfd1 f4 35. gf Тf8 36. Кf1 Тf4 37. Кe3 Сd4 0-1.

Павучальна прасачыць, як чорныя фігуры і пешкі з усіх бакоў ціснуць на цэнтар белых – прахадная на d5, надзейна заблякаваная, аказалася слабасьцю. Хады 16…g5, 19…g4 вымагалі далёкага разьліку, бо з "агульных меркаваньняў" рушыць пешку, што прыкрывае караля, небясьпечна. Мабыць, беларускі гулец кіраваўся запаветам Уладзімера Караткевіча "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш". У фінальнай пазыцыі сілы белых настолькі разьяднаныя, што ад насоўваньня той самай пешкі на g3 няма прымальнай абароны. Напэўна, пасьля гэтай партыі абарона Грунфэльда, і без таго папулярная ў асяродзьдзі сучасных гульцоў, ператворыцца ў гіт беларускіх завочнікаў.

ВР

P.S. Мы папрасілі сп. Лыбіна паказаць узнагароду, аднак ляўрэат пакуль не атрымаў свой мэдаль, названы ў гонар выдатнай арганізатаркі, жонкі трэцяга прэзыдэнта ІКЧФ Вэрнэра фон Масаў. Кажа, паедзе па яго ў Маскву да доктара Гродзенскага.


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Зэміш - Німцовіч, Капэнгаген, 1922. Ход чорных.

форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...