english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 46, 9 сьнежня 2005 г.

Вяртаньне Ігара Люцка

У лістападзе ў менскім Палацы шахмат і шашак прайшоў I этап чэмпіянатаў Беларусі сярод мужчын і жанчын, аматарамі званы прасьцей: "першая ліга".

Мужчынскі турнір уразіў прадстаўнічасьцю: у ім узялі ўдзел восем дзясяткаў спартоўцаў з Менска, Гародні, Магілёва, Пінску, Слоніму і г.д. Барацьба за сем месцаў, што давалі права на выхад у вышэйшую лігу, вялася нежартоўная. Як адзначыў галоўны сакратар Васіль Якушаў, у мінулыя гады здаралася, што ўдзельнікі адсейваліся падчас турніру пад уплывам "зялёнага зьмея". Цяпер падобных прыкрасьцяў не было. Ну, амаль…

Упершыню ў першай лізе гуляў гросмайстар – 43-гадовы мянчук Ігар Люцко. Колішні выхаванец 11-й школы, вучань Эдуарда Зелькінда, ён вызначыўся ў маладзейшым веку: тады калегі параўноўвалі яго зь Фішэрам дзеля самаадданасьці шахматам. Пэўны час І. Люцко працаваў у Палацы дзяцей і моладзі ды запомніўся нам як уважлівы трэнэр. У 1990-я гады ён часова адышоў быў ад шахмат і выканаў гросмайстарскае званьне толькі пару гадоў таму – у Расеі. Паводле беларускіх спартовых нормаў, "гросы" маюць права выступаць у вышэйшай лізе без адбору, аднак сёлета ў сакавіку сп. Люцко згуляў там слабавата, заняўшы 9-е месца з 14. Да таго ж ён мае невысокі, "майстарскі" рэйтынг ELO – 2465. Гросмайстру было прапанавана рэабілітавацца ў адборачным дывізіёне, і ён даў сабе рады. Выйграўшы першыя сем партыяў, Ігар Люцко ўрэшце выйшаў пераможцам з 8 баламі – без паразаў.

Увесну за чэмпіёнскі тытул краіны падужаюцца таксама Віталь Цецераў, Валер Смірноў, Дзьмітры Навіцкі, Сяргей Міхайлоўскі, Мікіта Маёраў, Сяргей Каспараў. Маючы па 6,5 бала, акурат яны акупавалі "выхадныя" месцы. Не пашанцавала Андрэю Малюшу, Паўлу Ламаку, Эдуарду Калесьніку: з прычыны горшых дадатковых паказьнікаў тыя самыя 6,5 бала пакінулі іх за бортам.

У мужчынскім спаборніцтве выступіла гросмайстарка Вольга Герасімовіч, міжнародныя майстаркі Тацяна Бондар і Натальля Папова. Усе яны паказалі даволі сьціплыя вынікі, затое няблага патрэніраваліся перад сваёй вышэйшай лігай. Зь імі маюць канкураваць Ірына Худая, Тацяна Мартынюк і Тацяна Каспарава, якія сталіся прызэркамі першага этапу чэмпіянату краіны сярод жанчын. Сярод 36 удзельніц бальшыню склалі дзяўчаты і дзяўчаткі: рэч у тым, што па заканчэньні школы многія шахматысткі разьвітваюцца з гульнёй.

Ніжэйпададзеная партыя мае пэдагагічную каштоўнасьць. Без адной хвілі міжнародны майстар пераканаўча спраставаў флянгавыя экспэрымэнты дасьведчанага кандыдата ў майстры.

С. Міхайлоўскі (2398) – Дз.Трыфанаў (2353). Менск, 2005.
1. d4 Kf6 2. Kf3 b5!? 3. с3 e6 4. Cg5 h6 5. Ch4 a6 6. Kbd2 Cb7 7. e3 Ce7 8. Cd3 g5?! 9. Сg3 g4 10. Kh4 Tg8 11. h3 Kh5 12. hg Kg3 13. fg c5 14. Ce4 d5 15. Cc2 Kc6 16. Фf3 Tg7 17. a4 b4 18. a5 cd 19. cd Cd6 20. Ca4 Фg5 21. Kc4! Kpe7 22. Kd6 Kpd6 23. Cc6 Cc6 24. 0-0 Фg4 25. Фf6 Kpd7 26. Kf3 Фg3 27. Ke5+ Крe8 28. Tf2 Cb5 29. Tc1 Фg5 30. Tc7 Фf6 31. Tf6 Крd8 32. Tb7 Ce8 33. Th6 Kpc8 34. Te7 Kpd8 35. Te8+ Kpe8 1-0.

Дзеля кур'ёзу прыводзім і мініятуру, дзе белыя далі сябе заманіць у "дзіцячую" пастку. От ужо гэты каварны будапэшцкі гамбіт…

С. Леўчанка (2233) – У. Куцанкоў (2253). Менск, 2005.
1. d4 Kf6 2. с4 e5 3. de Ke4 4. a3 Kc6 5. Kf3 d6 6. ed Cd6 7. g3?? Kf2! 8. Kpf2 Cg3+ 0-1.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


В.Цецераў – І.Люцко. Менск, 2005. Ход чорных.

форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Вполне реальная вещь. Мои личные связи и ваша самодеятельность - вот все необходимое и достаточное для организации международного Васюкинского турнира.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...