english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 3, 20 студзеня 2006 г.

Карчыцкі VS Бранштэйн

30-гадовы мянчук Сяргей Карчыцкі называе сябе геймэрам, сьціпла дадаючы: "жрэц Фартуны і Інтэлекту". Сяргей выпускае часопіс "Новая экономика", дзе пляжыць амэрыканізм і свабодны рынак. І, натуральна, гуляе ў сёгі, якія ўважае за сродак паразуменьня ўсяго чалавецтва: "Сумнеўна, што з задачай яднаньня справіцца мова гамбургераў і Галівуду".

Леташні чэмпіянат Беларусі па сёгах пакінуў уражаньне самадастатковасьці і пэрыфэрыйнасьці: у краіне мала япаністаў, а незарэгістраванай Беларускай асацыяцыі сёгаў не пад сілу арандаваць нават Палац шахмат і шашак. Тым ня менш, у канцы мінулага году пераможца чэмпіянату БАС упершыню пазмагаўся ў міжнародным турніры, зладжаным у "мэтраполіі". Паводле С. Карчыцкага, у Токіё ён пачуваўся сваім:

  – Самай цікавай была партыя з Дайскэ Сузукі – зь першай дзясяткі сусьветных "профі". У сэансе адначасовай гульні, арганізаваным для чэмпіёнаў Беларусі, Расеі, Украіны, я перамог славутага гульца (расеец і ўкраінец прайгралі). Але Сузукі даваў нам туру наперад: прафэсіяналы з аматарамі бяз форы не змагаюцца. Наступны фэст заплянаваны на 2007 год: спадзяюся выступіць і там.

Ці ёсьць у сёгі ў Беларусі будучыня? Гутарачы з чальцамі Беларускай фэдэрацыі шахмат, заўважаеш шчыры інтарэс да перастаноўкі фігурак з герогліфамі. Хоць Давід Бранштэйн, які завітаў у клюб "Вясьнянка" на традыцыйны бліцтурнір, сказаў карэспандэнту "НН", што па-ранейшаму аддае перавагу клясычным эўрапейскім шахматам. "І галоўнае ў іх – фантазія", – зазначыў ён. Дарэчы, перамог у калядным спаборніцтве гросмайстар Сяргей Азараў: 5,5 бала з 7.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Г. Верасаў - Д. Бранштэйн, XIII чэмпіянат СССР, Масква, 1944. Ход белых.

форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть