english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Polgar,J - Harikrishna,P 1/2


КАІСА

"Наша Ніва", № 21, 4 чэрвеня 2004 г.

РЭКОРДНЫ ЧЭМПІЯНАТ

У нядзелю 23 траўня ў менскім Палацы шахмат і шашак завяршыўся чэмпіянат краіны сярод шахматных клюбаў, які сабраў рэкордную колькасьць каманд (14) і ўдзельнікаў (каля сотні). Клюбнае першынство сталася, бадай, найбольш масавым шахматным фэстам Беларусі за апошняе дзесяцігодзьдзе. Вядома, да Кубы, дзе пад патранажам Фідэля на плошчах адначасова гуляюць тысячы аматараў, нам яшчэ далёка, але пільная ўвага ўладаў да шахматнага "зборышча" у турнірнай залі адчувалася. Пасля візыту ў палац міністра спорту й турызму ў залі зьявіўся вялізны партрэт найлепшага сябра ўсіх шахматыстаў. Кажуць, гіпнатычны погляд апошняга сяго-таго з гульцоў давёў нават да цэйтноту… Сярод кур'ёзаў, непрыемных для фэдэрацыі шахмат, - нецьвярозы ўдзельнік, які заснуў за дошкай. Такога ў практыцы нацыянальных спаборніцтваў не здаралася ніколі. Дзянісу Т. залічылі паразу…

Чэмпіянат ладзіўся ў шосты раз. Яго арганізатары пастараліся завабіць як мага болей гульцоў, устанавіўшы не абы-якія грашовыя прызы ды паабяцаўшы выправіць пераможцаў у Турцыю, на клюбнае першынство сьвету. За дошку селі ня толькі беларусы, але й легіянеры з Украіны - грасмайстар Федарчук ды міжнародны майстар Насенка. Першае месца, як і летась, здабылі зоркі "Вясьнянкі" - гэтак называецца маленькі беларускі цуд, шахматны клюб пры адной зь менскіх ЖЭС, які аб'ядноўвае гульцоў сусьветнага маштабу. На другім месцы - каманда "Вэктар", на трэцім - зборная Івацэвічаў. Сярод аўтсайдэраў варта назваць клюб імя Давіда Яноўскага з Ваўкавыску - хаця б за сьмеласьць, зь якой першаразраднікі змагаліся зь цяжкавагавікамі.

Пасьпяхова згуляў у турніры новы чэмпіён Беларусі Андрэй Малюш, праўда, чамусьці толькі на чацвёртай дошцы. На пепршай жа найлепшы вынік - 3,5 ачка з 5 - паказаў беларускамоўны студэнт - філёляг Павал Ламака, аўтар шахматнага слоўніка.

На закрыцьці было абвешчана аб наданьні Сяргею Азараву, шматразоваму чэмпіёну краіны і віцэ-чэмпіёну сьвету сярод юнакоў ва ўзросьце да 20 год, годнасьці майстра спорту міжнароднай клясы - паводле дзяржтрэнэра Яўгена Мачалава, найвышэйшай у беларускай спартовай гіерархіі.

Вольф Рубінчык

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Э. Калеснік - А. Малюш, Менск, чэмпіянат Беларусі-2004.
Ход чорных


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Все учтено могучим ураганом.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...