english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Zhang Zhong - Dreev,A 1/2


КАІСА

"Наша Ніва", № 23, 18 чэрвеня 2004 г.

ШАХМАТЫ ДЗЕЛЯ ШАХМАТАЎ

20 чэрвеня стартуе мэмарыял Сакольскага па завочных шахматах. У галоўным турніры возьмуць удзел 15 чалавек ня толькі зь Беларусі, а і з Латвіі, Нямеччыны, Украіны, Расеі, Чэхіi. Турнір працягнецца тры гады, грашовых прызоў ня будзе.

Аляксею Сакольскаму летась споўнілася б 95. Постаць гэтая знакавая для беларускіх шахматаў. Нарадзіўся ў Расеі, пераехаў у Беларусь у пачатку 1950-х. Сакольскі рэдка займаў высокія месцы ў турнірах, але яго будуць памятаць даўжэй, чым асобных супергульцоў сучаснасьці. Майстар спорту, цудоўны трэнэр, ён выхаваў цэлае пакаленьне ўдзячных яму шахматыстаў. Напісаў некалькі кніжак, зь якіх і ў XXI стагоддзі можна вучыцца шахматам. Почасту выпрабоўваў дэбют 1. b2-b4, названы яго імем. Нездарма за савецкім часам ладзіліся мэмарыялы славутага трэнэра - за кошт прафсаюзаў, аж пакуль для ведамства Ганчарыка шахматныя турніры не зрабіліся залішнім клопатам.

Фэдэрацыя шахматаў думала-думала, як лепей успомніць пра Сакольскага, і вось - турнір адраджаецца безь яе. Цяпер асноўны цяжар яго правядзеньня ляжа на сапраўдных энтузіястаў гульні празь перапіску, балазе завочныя шахматы апошнім часам разьвіваюцца ў Беларусі з большым імпэтам, чым спаборніцтвы за дошкай. Варта адзначыць высілкі Зьмітра Лыбіна, першага беларускага міжнароднага грасмайстра МФЗШ (Міжнародная фэдэрацыя завочных шахматаў), выкладчыка Акадэміі музыкі, які, прэтэндуючы на першынство ў сьвеце, не забываецца і на патрэбы тутэйшых завочнікаў. Менавіта ён дамовіўся аб заснаваньні мэмарыялу з украінскімі калегамі. А грошы - што ж грошы? Думаецца, сам Сакольскі толькі цешыўся б з таго, што на тле бясконцых фінансавых скандалаў, якія руйнуюць "вялікія шахматы", некалькі эўрапейскіх шахматыстаў узяліся пагуляць для ўласнага здавальненьня, дбаючы, што праўда, і пра ўласныя рэйтынгі.

Вольф Рубінчык

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Пазыцыя з партыі М. Яворскі - З. Лыбін, мэмарыял Ежы Кшыштаня (1999-2003, па перапісцы).
Ход чорных


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Васюкинские шахматисты внимали Остапу с сыновьей любовью. Остапа несло. Он почувствовал прилив новых сил и шахматных идей.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...