english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 24, 25 чэрвеня 2004 г.

ЧОРНА-БЕЛЫ ПЛЮРАЛІЗМ

Незважаючы на скандалы вакол чэмпіянатаў сьвету, зьвязаныя з амбіцыямі функцыянэраў міжнароднай шахматнай фэдэрацыі, клясычныя шахматы на 64 клетках пакуль яшчэ займаюць вяршыню п'едэсталу сярод інтэлектуальных гульняў - што ў сьвеце, што ў нашым краі. Некаторы час альтэрнатыву ім складалі "польскія", або гексаганальныя шахматы. Беларус Сяргей Карчыцкі нават стаў чэмпіёнам Эўропы па гексашахматах, журналісты казалі пра пляны ператварэньня апошніх у "беларускую нацыянальную гульню"... Аднак уздым іх папулярнасці ў канцы мінулага стагодзьдзя скончыўся неўзабаве пасля арышту небезьвядомага Валера Буяка - галоўнага прапагандыста гульні і будаўніка фінансавых пірамідаў па сумяшчальніцтве. Суполка гексашахматыстаў распалася, каб сабрацца пад новым дахам. Многія зь іх цяперака захапляюцца сёгамі.

Калі ў старога, што днямі праседжвае са сваім сябрам за дошкай у менскім парку Чалюскінцаў, запытацца, што ён ведае пра японскія шахматы сёгі ці кітайскія сянцы, адказам будзе, у лепшым выпадку, пацісканьне плячыма. Ня дужа вітаюць "альтэрнатыўшчыкаў" (ці мо лепей назваць іх прыхільнікамі паралельных шахматаў?) прэса ды спартовыя ўлады. Людзей, якія ўмеюць гуляць у сёгі ды сянцы, у нас вобмаль, аднак гульні гэтыя пэрспэктыўныя. Сёгі лічацца адной з найбольш грашовых забавак сьвету - за ўдзелы ў турнірах эліце плацяць мільёны. У сярэдзіне чэрвеня ў Менску завяршыўся першы чэмпіянат краіны па японскіх шахматах, пераможца якога разлічвае на дапамогу амбасады Японіі дзеля далейшага кшталтаваньня свайго майстэрства. Летась адкрыўся сайт "Сёгі ў Беларусі", фігуркі з іерогліфамі дэманструюцца з тэлеэкранаў дзякуючы каналу "Лад"…

Японія ды Кітай ад Беларусі далёка, але ж сапраўдны homo ludens хоць у Антарктыду паедзе, каб знайсьці годнага партнэра. Праўда, і ў Эўропе ёсьць не абы-якія спэцыялісты па сёгі - кажуць, што гульня гэтая надзвычай арыгінальная й дынамічная, з нечаканымі ператварэньнямі фігур. Урэшце, разнастайнасьць шахматам не шкодзіла ніколі: як той казаў, хіба важна, якога колеру котка, галоўнае, каб мышэй лавіла.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Пазыцыя з кніжкі С.Давыдзюка і Л. Мартынюк "Нанесьці ўдар у дэбюце" (Берасьце, 2004).
Ход белых


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...