english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 25, 9 ліпеня 2004 г.

КУПРЭЙЧЫК. НАРОДЖАНЫ Ў МЕНСКУ

Гэтага каржакаватага дзядзьку няцяжка прыняць за барца. Ён і ёсьць барэц, адно што дужаецца за шахматнай дошкай - на працягу чатырох дзесяцігодзьдзяў. Шахматы зьмяніліся, сталі кампутарна-прадказальнымі, а ён усё гэтак жа прадукуе ідэі, шукаючы ісьціну. Толькі ці ёсьць яна ў шахматах?

Стыль Купрэйчыкавай гульні апішуць ва ўсіх падручніках як непаўторны сваёй напорыстасьцю. Першы беларускі грасмайстар вандруе па сьвеце, вырываючы перамогі ў рознакалібэрных супернікаў. Асабліва яму ўдаецца сыцыліянская абарона за чорных. Яшчэ гадоў 20 таму канадзкі сябар выпусьціў кнігу выбраных партый Купрэйчыка, а ў аналягічным зборніку беларускіх аўтараў ("Гульня без кампрамісу") назьбіралася больш за тысячу ўзораў творчага падыходу да шахматаў.

Характар у яго нялёгкі, кажуць многія. Былы камсамолец і актывіст рухаў "за мір ва ўсім сьвеце" адзіны сярод членаў Нацыянальнага алімпійскага камітэту прагаласаваў супраць абраньня іншага "актывіста" на старшыню НАКу. Летась, насуперак меркаваньню калегаў па фэдэрацыі, публічна заявіў, што беларуская мова надасьць папулярнасьці часопісу "Шахматы"… Здольны сесьці ў аўтобус і паехаць у Слонім, каб згуляць з тузінам аматараў у сэансе адначасовай гульні.

На пачатку ліпеня, якраз да 55-годзьдзя чэмпіёна Беларусі 1972 і 2003 гг., менская шахматная школа на Ракаўскай арганізавала турнір па хуткіх шахматах у гонар Купрэйчыка. Насамрэч, лепшага віншаваньня для шахматыста не прыдумаеш. З вынікам 9 з 11 першым стаў Аляксей Аляксандраў - рэваншаваўся за няўдалае выступленьне на чэмпіянаце свету ФІДЭ ў Лібіі. На закрыцьці юбіляр раздаваў усім цукеркі ды кніжкі. А неўзабаве ў той жа 11-й школе распачаўся турнір, прысьвечаны настаўніку Купрэйчыка, выдатнаму беларускаму гульцу Гаўрылу Верасаву, пра які гаворка асобная.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Пазіцыя з партыі Купрэйчык - Сакалоў А., 2001.
Ход белых


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...