english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 26, 16 ліпеня 2004 г.

ЛЮБІЎ ШАХМАТЫ БОЛЬШ, ЧЫМ "КАПІТАЛ"

Гаўрыла Верасаў (1912-1979), шматразовы чэмпіён краіны, міжнародны майстар - адна з сапраўдных зорак беларускага шахматнага небасхілу. Яго дэбют (1. d4 d5 2. Kc3) удзельнікі матчаў за сусьветную карону зазвычай пакідаюць "у рэзэрве", але, пры ўсёй вонкавай прастаце, пабудова белых тоіць для суперніка нямала атруты. Мабыць, таму тэхаскі шахматны майстар Джон Джэйкабс калісьці назваў сваю кніжку "Асцярожна, дэбют Верасава!" - назва, якую дужа ўпадабаў вынаходнік дэбюту, былы вайсковы карэспандэнт. "Гучыць амаль як "Увага, танкі Гудэрыяна!" - паўтараў ён. Радаваўся, калі гэную кніжку, дасланую чыноўнікамі з ААН (Верасаў быў камуністам і займаў дыпляматычную пасаду) злодзеі, што залезьлі ў ягоную хату, пакінулі на месцы, - нават не пайшоў у міліцыю заяўляць пра крадзеж з узломам.

Як бадай што кожны буйны шахматыст, Гаўрыла Верасаў быў супярэчлівай асобай. Да сёння ў асяроддзі тых, хто ведаў майстра, гуляюць показкі пра яго максымалізм ды звышімкненьне да "справядлівасьці". Зь беларускім грасмайстрам Аляксеем Суэціным яны ледзь ня біліся, аналізуючы свае паядынкі. Пасьля скандальнай партыі з гомельскім майстрам Крупскім у 1966 г. розгалас дайшоў аж да Рыгі… Верасаў лічыў сябе вучнем Міхаіла Бацьвіньніка, які таксама праславіўся неардынарнымі паводзінамі ў жыцьці і за шахматнай дошкай. Карыстаўся ягонай пэдагагічнай сыстэмай, што й дазволіла Верасаву падрыхтаваць колькі выдатных гульцоў - хай сабе і не такіх знакамітых, як вучні Бацьвіньніка Карпаў з Каспаравым. Сутнасьць сыстэмы амаль сакратаўская: пошук разам з вучнямі адказу на іхнія шахматныя пытаньні, у прыватнасьці на пытаньне "Чаму?"

Калегі па фэдэрацыі Верасава помняць, называюць "клясыкам беларускіх шахматаў", "рыцарам ісьціны", захапляюцца яго "блізкасьцю да народу". У памяць Верасава ладзяцца турніры, выходзяць кніжкі, зьняты фільм. У 11-й школе алімпійскага рэзэрву Царанкоў з Купрэйчыкам спрабуюць працягнуць традыцыі свайго настаўніка. Аднак ці дасягне калі-небудзь шахматнае жыцьцё ў Беларусі напалу, уласьцівага верасаўскім часам, - у гэтым варта сумнявацца. Сёньняшнія людзі пры ўладзе шахматы ня песьцяць.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Г. Верасаў - А. Суэцін, 1953.
Пазыцыя з кніжкі В. Купрэйчыка і М. Царанкова "120 найлепшых камбінацый Г. М. Верасава" (Магілёў, 2004).
Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...