english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 27, 23 ліпеня 2004 г.

ЧАТЫРЫ ЛІЦЬВІНЫ Ў АДНОЙ СПАРТШКОЛЕ

11 ліпеня завяршыліся паўтысячы баталій Мэмарыялу Верасава. Майстры Юры Ціханаў і Сяргей Міхайлоўскі, выхаванцы 11-й школы, якая трэці год запар арганізуе мемарыял, знаходзіліся за мяжой, грасмайстры самаўхіліліся… Тым ня менш, склад сёлетняй менскай "швайцаркі" выйшаў досыць прадстаўнічы. 9 майстроў, з якіх 2 - міжнародныя, 4 майстры ФІДЭ і 3 нацыянальныя, 44 кандыдаты ў майстры. Са 120 удзельнікаў шостую частку складалі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. З Расеі прыехала Лена Таірава, экс-чэмпіёнка Эўропы сярод дзяўчынак.

Верасаўскі мэмарыял - адно з рэдкіх у краіне спаборніцтваў, дзе гульцы могуць павысіць свой шахматны рэйтынг. Праўда, гэтае права абярнулася для гульцоў зьмяншэньнем прызавога фонду, бо львіная доля турнірных унёскаў пайшла якраз на "падлік рэйтынгаў". Першы прызэр - жыхар Наваполацку, міжнародны майстар Мікіта Маёраў - за тыдзень перамог (ён набраў восем ачкоў з дзевяці) зарабіў, напрыклад, крыху болей за сотню даляраў. Магчыма, таму і якасьць гульняў часьцяком пакідала жадаць лепшага - дзеля чаго выкладацца?

Некаторым з удзельнікаў ледзь споўнілася восем гадоў. Мэмарыял Верасава стаў трэніровачнай пляцоўкай для здольных дзяцей і падлеткаў, што ўвосень выправяцца на чэмпіянаты Эўропы і сьвету ў сваіх узроставых катэгорыях. Сярод іх - двойчы чэмпіёнка Беларусі сярод дзяўчат Алена Клімец, першы ў краіне сярод 14-гадовых падлеткаў Кірыла Ступак і іншыя. 13-гадовая Таірава ўзяла трэцяе месца.

Ажно чатыры гульцы мелі ў сваім прозвішчы слова "ліцьвін": майстар Уладзімер Ліцьвінаў і першаразраднік Ліцьвінаў Аляксандр (не сваякі), Ліцьвінчук і Уладзімер Ліцьвін са Слоніму. Апошні, дарэчы, лёгка перайграў вышэйшага па званьні Яўгена Спіну, госьця з Малдовы.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Пазіцыя з партыі Л.Стэцко - І. Канышка, мемарыял Верасава, 2004.
Ход белых.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Хозе-Рауль Капабланка-и-Граупера поморщился.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...