english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]





КАІСА

"Наша Ніва", № 28, 30 ліпеня 2004 г.

ЧЭМПІЯНАТ-ПАСЬМЕШЫШЧА

Амаль супалі ў часе чэмпіянат сьвету паводле вэрсіі ФІДЭ (18 чэрвеня - 13 ліпеня, Трыпалі) і Міжнародны дзень шахматаў (20 ліпеня). У парадку рэчаў - павіншаваць прыхільнікаў гульні са сьвятам віртуальнага яднаньня, апець стыль новага "шахматнага караля", 24-гадовага Рустама Касымджанава з Узбэкістану, які пасьля ўпартай барацьбы па накаўт-сістэме перамог у фінале брытанца Майкла Адамса з мінімальным лікам… Аднак штосьці замінае пяяць хваласьпевы грасмайстрам і арганізатарам спаборніцтва.

ФІДЭ, Міжнародная фэдэрацыя шахматаў, узьнікла восемдзесят год таму як прафсаюз прафэсійных гульцоў. Уласна, дзень шахматаў і адзначаецца традыцыйна ў дзень заснаваньня ФІДЭ. Паступова яна прыхапіла сабе функцыі адбору шахматыстаў на першынство свету, наданьня званьняў і рэйтынгаў. У пачатку XXI ст. міжнародная федэрацыя - грувасткая бюракратычная машына з усімі яе атрыбутамі. "Яны там прыкрываюцца чэмпіёнам свету, але не паважаюць нават яго" - канстатаваў у свой час мудры Давід Бранштэйн. Летась прэзідэнт ФІДЭ і Калмыкіі Кірсан Ілюмжынаў за адмову падпісваць кабальныя кантракты папросту "звольніў" украінца Руслана Панамарова - чэмпіёна-2002. Званьне было зноўку пастаўлена на кон, прычым выбар Лібіі быў для вядучых ігракоў неспадзяванкай.

У чэмпіянаце-2004 прыцягваюць увагу дзьве акалічнасьці. Па-першае, адсутнасць наймацнейшых (затое сярод удзельнікаў прамільгнуў чалавек з рэйтынгам 2076 - моцны першаразраднік, як па-нашаму). Па-другое, у апошні момант у Трыпалі ня быў дапушчаны "сіянісцкі агрэсар" - дэлегацыя ізраільскіх шахматыстаў. Тут варта згадаць, што нават Гітлер, ладзячы шахматную алімпіяду ў 1936 г., адмовіўся ад сартаваньня візытантаў паводле нюрнбергскіх законаў. Але ж ФІДЭ ўсё праглынула - пра яе тутэйшага партнэра, Беларускую федэрацыю шахматаў, няма чаго й казаць.

Цяперака ў свеце па-ранейшаму х шахматных чэмпіёнаў, бо пераможцу Каспарава Ўладзімера Крамніка гэтага тытулу Касымджанаў пакуль не пазбаўляў, дый наўрад ці пазбавіць. Блізу паловы апытаных наведнікаў уплывовага шахматнага сайту лічаць лібійскае спаборніцтва "пасьмешышчам". Далібог, пра матчы Стэйніца з Ласкерам ці Алехіна з Капабланкам такога ніхто не сказаў бы.

Вольф Рубінчык,
rubinchyk@lycos.com

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Пазыцыя з партыі М. Адамс - Р. Касымджанаў, Трыпалі, 2004.
Ход чорных


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Вполне реальная вещь. Мои личные связи и ваша самодеятельность - вот все необходимое и достаточное для организации международного Васюкинского турнира.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...