english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 33, 3 верасьня 2004 г.

НЕАЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ

У кастрычніку Гішпанія прытуліць чарговую шахматную Алімпіяду. Згуляць на ёй - неаспрэчны гонар для кожнага шахматыста. Беларусь штогод выстаўляе найлепшых гульцоў, якія звычайна гарантуюць зборнай месца ў другім тузіне. Рэй у камандзе заўсёды вёў чэмпіён краіны. Пару гадоў таму было прынята адмысловае рашэньне Фэдэрацыі шахмат: чэмпіён ipso facto мае права прадстаўляць краіну на Алімпійскіх гульнях.

Першынство Беларусі ў сакавіку 2004 г. нечакана выйграў Андрэй Малюш, 32-гадовы кандыдат у майстры, старшына міліцыі (цяпер ужо прапаршчык), які ў інтэрв'ю прэсе выхваляўся тым, што ён непрафэсіянал. Пасьля начных дзяжурстваў засяроджвацца на гамбітах ды мітэльшпілях яму было цяжэй за астатніх; тым ня менш, сп. Малюш заткнуў за пояс такіх славутых грасмайстраў як Дыдышка, Купрэйчык, Азараў… І вось у жніўні трэнэрская рада фэдэрацыі радзіць Малюша ў зборную не ўключаць. Замест яго прапануюць бронзавага прызэра, 18-гадовага міжнароднага майстра Андрэя Жыгалку: маўляў, "дамо дарогу маладым".

Юрыдычна рашэньне рады, мякка кажучы, няўдалае. Богведама як яно адаб'ецца на прэстыжы шахмат у Беларусі. Відаць, перамога аматара (хоць чэмпіён Беларусі да шахматаў прыкіпеў: вядзе гурток, штомесяц арганізуе бліцтурніры ў гарадскім клюбе, з'яўляецца сакратаром славутай "Вясьнянкі") настолькі ўзрушыла чорна-белы істэблішмэнт, што асобныя трэнэры ахвяравалі здаровым глуздам. Нагодай жа стала не зусім удалае выступленьне Малюша ў Пардубіцэ - 5 з 9, тады як Жыгалкі ўзялі па 6 ачкоў, Азараў - 7. Цяпер у фэдэрацыі мяркуюць выпраўляць на Алімпіяды "па сукупнасьці дасягненьняў", а ня толькі па выніках чэмпіянатаў краіны.

Форум на сайце "Беларускія шахматы" кіпіць ад абурэньня. Ці ня пойдуць калегі чэмпіёна Беларусі з АМАПу на штурм рэзыдэнцыі дзяржтрэнэра Мачалава?

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Партыя А. Жыгалка - А. Малюш, Мінск, 2004. Ход чорных.
Яны ў цяжкім туровым эндшпілі. Выратаваліся эцюдным шляхам. Якім?


форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть