english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 34, 17 верасьня 2004 г.

ВОСЕНЬ КАРАЛЯ

Інфармацыйныя агенцтвы адно за адным рэтранслююць пэрыпэтыі з жыцьця адзінаццатага чэмпіёна сьвету па шахматах, затрыманага ў Японіі. Яго чакае экстрадыцыя на радзіму - у ЗША, дзе, найхутчэй, за матч з Барысом Спаскім, праведзены ў 1992 г., 61-гадовага Роберта Джэймса Фішэра зьняволяць усур'ёз і надоўга. Ён парушыў міжнароднае заканадаўства, згуляўшы ў мяцежнай Сэрбіі ды не заплаціўшы падаткаў з выйграных грошай. З таго часу гойсаў па азіяцкіх краінах, час ад часу пасылаючы вэрбальныя праклёны Амэрыцы.

Што нам да Фішэра? Фішэр не завітваў у Беларусь, нават у час свайго росквіту не сустракаўся зь беларускімі шахматыстамі (ці лічыць выключэньнем расейца Лява Палугаеўскага, ураджэнца Магілёва-на-Дняпры?). Аднак дзесяціразовы чэмпіён Беларусі Вячаслаў Дыдышка пабудаваў свой зіхатлівы падручнік "Лёгіка сучасных шахмат" на партыях і ідэях Фішэра. У час адкрытага моладзевага чэмпіянату Галяндыі, выйгранага Андрэем Жыгалкам у жніўні 2004 г., беларускія майстры разам зь іншымі паўдзельнічалі ў наіўнай акцыі ў абарону Фішэра, начапіўшы майкі зь ягонай выявай…

На парозе 1970-х гг. Фішэр зьдзейсьніў рэвалюцыю, вылучыўшы на першы план спартовы кампанэнт гульні. Да яго шахматыстам недаплачвалі, затое іх камбінацыямі захапляліся мільёны. Пасьля раптоўнага адыходу Фішэра ў цень 30 гадоў таму ў пралом, прабіты геніяльным амэрыканцам, павалілі сотні пасрэднасьцей, якіх вабілі ганарары эліты. Званьне грасмайстра дэвальвалася, і сёньня шахматы як такія ўжо не прыцягваюць увагі публікі. Скандальны матч 1992 г. быў, напэўна, абумоўлены шчырым жаданьнем партнэраў аддаць належнае Шахматам, але відавочна прыпазьніўся.

Бобі Фішэр трапіў ва ўласную пастку. Ні ад салідарнасьці гульцоў з розных краін, у тым ліку ад заявы Спаскага, які папрасіў Буша пасадзіць яго ў адну камэру зь Фішэрам і даць ім шахматы (!), ні ад адчайных "хадоў канём" (спроба затрыманага ажаніцца з прэзыдэнткай японскай шахматнай фэдэрацыі ці атрымаць палітычны прытулак у Нямеччыне) толку няма й ня будзе. Амэрыканская Фэмыда чакае доўга, але б'е балюча. Багіня шахмат ёй не суперніца.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Фішэр - Шакрон, Мар-дэль-Плата, 1959.
Ход белых. Як уратаваць зьвязаную туру?


форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть