english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 35, 1 кастрычніка 2004 г.

"ФІШЭРЭНДАМ" ЦІКАВЕЙШЫ ЗА РЭФЭРЭНДУМ

Робэрт Фішэр знакаміты яшчэ й тым, што вынайшоў новую гульню. Дакладней, прапанаваў расстаўляць шахматныя фігуры на дошцы па-новаму - паводле жэрабя. Вынаходку, прэзэнтацыя якой адбылася ў Югаславіі ў 1996 г., назвалі "Fischerandom". У сьвеце гэтая разнавіднасьць шахмат вядома яшчэ як "Шахматы-960", бо гульцы маюць 960 варыянтаў сымэтрычнага разьмяшчэньня фігур на першай і восьмай лініях.

"Фішэрэндам" быў адразу ж удзячна прыняты супольнасьцю шахматыстаў як магчымасьць ажывіць старажытную гульню. Навінка спалучае кансэрватызм (правілы аналягічныя шахматным) і непрадказальнасьць, у значнай ступені страчаную ў сучасных матчах. Паколькі да дэбюту па кампутарнай базе ў "Фішэрэндам" падрыхтавацца нерэальна, гульцам даводзіцца імправізаваць ледзь ня зь першага ходу. Суперграсмайстары актыўна праяўляюць сябе на новай дзялянцы: гэтак, першынство свету па "Фішэрэндаму" ў 2001 г. выйграў вугорац Пэтэр Лека - той самы, які цяпер аспрэчвае ва Ўладзімера Крамніка тытул чэмпіёна сьвету па шахматах. Фішэрава вынаходка для шахматыстаў - як колішні "гамбурскі рахунак" для барцоў. Хоць мы на месцы аўтара паасьцерагліся б зьневажаць клясычныя шахматы, нібыта "вычарпаныя і дохлыя". Не пляваў бы сп. Бобі ды ў калодзеж…

Што-што, а імправізаваць за дошкай беларусы заўсёды ўмелі - і Верасаў, і Сакольскі, і Купрэйчык, ня кажучы ўжо пра Кіру Зварыкіну ды Рахіль Эйдэльсон. Аднак "Шахматы-960" застаюцца пакуль малавядомай гульнёй на нашых абшарах. Некаторыя трэнеры іх прапагандуюць (назваць можна берасьцейца Ўладзіслава Каташука, менчука Анатоля Аліпава), але хіба дзеля забавы. А дарма: чым гуляць у рэфэрэндум, дык лепей у "Фішэрэндам".

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Ізорыя - Купрэйчык, Турцыя, 2003. Ход чорных.
У выніку нестандартна разыгранага дэбюту грузінскі грасмайстар трапіў пад атаку. Працягніце яе.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть