english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

Шахматы на CD

Книги



КАІСА

"Наша Ніва", № 37, 8 кастрычніка 2004 г.

ФІЛІДОР ЗАСТАЎСЯ Б ЗАДАВОЛЕНЫ

"Альбино" - ня толькі самвыдавецкі бюлетэнь для шахматыстаў, рэдагаваны лунінецкім "Чалавекам году-2003", гісторыкам і паэтам Вадзімам Жылком. Гэта яшчэ й надзвычай душэўная тэма ў складаньні твораў шахматнай кампазыцыі. Душэўная - бо пешка, якая, паводле славутага азначэньня французскага музыкі Франсуа Андрэ Філідора, ёсьць душой шахмат, у тэме "альбіна" адыгрывае ключавую ролю, дапамагаючы заматаваць караля чорных. Во як патлумачыў "НН" сутнасьць гэтага клясычнага задачнага сюжэту сам сп. Жылко: "Уявіце сабе любімую пешку Астапа Бендэра - е2. У працэсе гульні яна можа рушыць на e4, можа на e3, а пры нагодзе здольная пабіць чорную фігуру на f3 ці на d3. Дык вось, калі пры рашэнні задачы прысутнічаюць усе гэтыя чатыры хады (зразумела, у розных варыянтах), гэта якраз і значыць, што аўтар задачы зьвярнуўся да тэмы альбіна. Выявіць сябе ў тэме могуць усе пешкі белых, апрача крайніх, a2 і h2, што маюць у "запасе" толькі тры, а не чатыры розныя хады. Аналагічная гульня чорных пешкамі b7-g7 называецца "пікеніні". Кажуць, што амэрыканскі шахматны кампазытар ахрысьціў гульню жвавых чорных пешачак у гонар свайго сябра-негрыцёнка Piccaninny. Зазвычай тэмы альбіна і пікеніні выкарыстоўваюцца кампазытарамі ў спалучэньні зь іншымі задумамі, але не абавязкова".

На дыяграме - двуххадоўка шклоўскага праблеміста Ўладзімера Ціханкова. Ён аўтар каля 60 задач, прызэр чэмпіянатаў краіны па складаньні, аўтар праекту адкрыцьця ў Шклове міжнароднага цэнтру шахматнай думкі…

Летуценьні летуценьнямі, а задача пекная. Падказка: у ёй рэалізавана тэма альбіна. Першыя тры чытачы, якія дашлюць у "НН" рашэньне задачы, атрымаюць маленькі прыз "Каісы".

ВР

РАШЫЦЕ ЗАДАЧУ

Дыяграма

У.Ціханкоў, 1982. Ход белых. Мат за 2 хады


форум
спiс артыкулаў

Реклама



jamais@tut.by :: ICQ 199258671 :: о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть