english version | добавить в избранное | сделать стартовой
byChess.info Шахматы в Беларуси
На главную | Календарь | Cтатьи | Форум | Магазин | Объявления | Ссылки | Тренеры |
Прислать новость
Заочники
Уроки шахмат
Композиция
Каiса on-line
ФИДЕ
Заочников
Национальный
Блиц-рейтинг
Беларусь шахматная
О Беларуси
 

RATING ALL.BY


Шахматы! - говорил Остап - Знаете ли вы, что такое шахматы? Они двигают вперед не только культуру, но и экономику! Знаете ли вы, что шахматный клуб четырех коней при правильной постановке дела сможет совершенно преобразить город Васюки?

[an error occurred while processing this directive]


Shirov,A - Anand,V 0-1


КАІСА

"Наша Ніва", № 42, 12 лістапада 2004 г.

ПЛЮСЫ І МІНУСЫ КАЛЬВІІ

Не пасьпелі журналісты спартовых газэт раскрытыкаваць шахматных чыноўнікаў за зьняважлівае стаўленьне да чэмпіёна і віцэ-чэмпіёнкі краіны, якіх не ўзялі ў алімпійскую зборную, як Алімпіяда адшумела, нібы восеньскае лісьце. Шахматысты - папуляцыя скептыкаў, і ў колах, блізкіх да фэдэрацыі, адчуваецца незадаволенасьць 18-м месцам мужчынскай зборнай і 27-м - жаночай. Для рапарту ў міністэрства лепей пасавала б пара медалёў… Аднак што вы хочаце?.. У клясыфікацыі Міністэрства спорту і турызму шахматы ня лічацца прыярытэтным напрамкам, таму выйгравай не выйгравай - грошай не прыбудзе, ня кажучы пра кватэры ды іншыя "моркаўкі" для выдатных спартоўцаў.

Рэй на алімпіядзе вялі каманды Ўкраіны і Кітаю, але і беларускія шахматысты, якія прадстаўлялі пераважна Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі, паказалі, што зь імі трэба лічыцца. На трэцяй дошцы ў жанчын Рахіль Эйдэльсон заваявала сёмае месца (7 з 10), сярод мужчын вызначыўся Андрэй Жыгалка (5,5 з 8 ачкоў). Астатнія дамы й кавалеры згулялі ў сваю сілу. Што праўда, зьдзівіў Сяргей Азараў: саступіў малавядомаму таджыцкаму майстру Сухрабу Хамдамаву, а пазней выйграў у грознага Найджэла Шорта, які яшчэ год дзесяць таму аспрэчваў у Каспарава першынство ў сьвеце. Гэткай жа пакручастай выявілася гульня першай дошкі жаночай зборнай Беларусі: у выніку Генрыета Лагвілава адзіная сярод беларусаў засталася ў "мінусе".

Паразы за дошкай - ня самае страшнае. Вось чэмпіёну Эўропы Зурабу Азмайпарашвілі на закрыцьці Алімпіяды дасталося дык дасталося: яго пабілі мясцовыя ахоўнікі ды яшчэ й пасадзілі "на суткі". Ледзь удалося калегам зь ФІДЭ яго вызваліць. І гэты скандал як у кроплі вады адлюстраваў неабароненасьць інтэлектуальнай эліты ў сучасным сьвеце.

Паралельна з галоўнымі спаборніцтвамі - двубоямі нацыянальных каманд - у гішпанскім мястэчку Кальвія праходзіла пяць пабочных турніраў. Народных, так бы мовіць, разьлічаных перадусім на вэтэранаў, дзяцей і аматараў бліцу. Уражвалі памеры прызавых фондаў: ад трох да трыццаці тысяч эўра. Беларусаў сярод удзельнікаў гэтых турніраў ужо не было.

ВР

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?


Хусэйнаў Р. - Дыдышка В., Кальвія, 2004
Ход чорных.


форум
спiс артыкулаў

Реклама

о проекте :: хостинг

Шахматная баннерная сеть
Все учтено могучим ураганом.



Даже с ничтожными силами можно овладеть всей доской. Все зависит от каждого индивидуума в отдельности. Мы видим, что блондин играет хорошо, а брюнет играет плохо. И никакие лекции не изменят этого соотношения сил, если каждый индивидуум в отдельности не будет постоянно тренироваться в шашк... то есть я хотел сказать - в шахматы...