|
"Лідская газета" аб'явіла конкурс складання двух- і троххадовых задач у трох раздзелах. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя.
I раздзел - двуххадоўкі з наступнымі ўмовамі: у белых у пачатковай пазіцыі лёгкафігурны матэрыял - коні, сланы, пешкі; наяўнасць ілюзорнай гульні, падманлівых слядоў; слабыя (лёгкафігурныя) ператварэнні хаця б у адной з фаз на любой стадыі гульні; ператварэнні ў цяжкія фігуры дапускаюцца толькі на матуючым ходзе.
II раздзел - троххадоўкі з тымі ж тэхнічнымі ўмовамі, што і ў раздзеле I.
III раздзел - арыгінальныя двуххадоўкі на любыя тэмы, колькасць фігур і пешак у задачы не павінна перавышаць 20.
Дыяграмы з поўным аўтарскім рашэннем і каментарыем (1 асобнік) трэба даслаць не пазней за 15 лістапада 2005 г. на адрас: 231300, г. Ліда, вул. Ленінская, 48, рэдакцыя "Лідскай газеты", з пазнакай на канверце "На шахматны конкурс". Удзельнічаць можна як у адным, так і ў двух ці трох раздзелах. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш як пяць задач у кожным раздзеле, дапускаецца сааўтарства. Лепшыя творы будуць адзначаны, а іх аўтары ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі. Разам з ганаровымі і пахвальнымі водгукамі ў кожным з раздзелаў вызначана па адным прызе для аўтараў найлепшых задач конкурсу. Для складальнікаў-пачаткоўцаў прадугледжаны спецыяльныя заахвочвальныя адзнакі. Суддзя конкурсу - майстар спорту па шахматнай кампазіцыі Віктар Волчак.
|